Нагадаем, у псыхіятрычнай лякарні Крысьціну Шацікаву гвалтам утрымлівалі амаль трое сутак.
Пазоў у суд грамадзкая актывістка склала на падставе незалежнага абсьледаваньня, якое яна прайшла ў Асацыяцыі незалежных псыхіятараў Расеі пры Маскоўскім цэнтры правоў чалавека. Заключэньне падпісалі кваліфікаваныя псыхіятры Савенка, Коцікаў, Сьпірыдонава ды Вінаградава. Свой подпіс пад заключэньнем паставіла кіраўніца юрыдычнай службы цэнтру кандыдат юрыдычных навук Аргунова.
Заўтра Крысьціна Шацікава наведае камісію ў справах непаўналетніх. У камісіі мяркуюць, што яна не выконвае належным чынам бацькоўскіх правоў.
Грамадзкая актывістка паведаміла Радыё Свабода, што дзяцей яна нікому не аддасьць і іх у яе не забяруць. Яна лічыць, гэта мэтадам уціску. “Адзінае, чаго я баюся ў жыцьці, гэта згубіць сваіх дзяцей,”-- зазначае Крысьціна Шацікава.