На гэтым тыдні сям’я Дубяліраў зьбіралася ехаць на сваім “Пэжо” адпачываць да Чорнага мора. Паездку давядзецца адкласьці — у мінулую пятніцу каля будаўнічага рынку “Экспабел” Цімафей Дубялір патрапіў у лужыну, зь якой яго выцягнулі толькі эвакуатарам:
“Атрымліваецца, яна насмактала вады праз паветразаборнік. Вада пайшла ў калектар і патрапіла ў цыліндры. І ўсё. Не завялася. Што далей? Як пашанцуе. Прасохне, паспрабую завесьці, калі атрымаецца — добра. Але кажуць, можа быць гідраўдар, пагне шатуны, сапсуюцца кляпаны. Тады без капітальнага рамонту рухавіка не абыдзесься”.
Колькі такіх, як Цімафей, часова ці назаўсёды засталіся без аўтамабіляў у выніку патопу, які здарыўся на менскіх вуліцах 24 ліпеня? Супрацоўніца ДАІ Менску Жанна Трайно сказала, што падлікаў такіх там не вядуць, бо рэгіструюць толькі выпадкі аварый. Паводле міліцыянткі, агульны ўзровень аварыйнасьці 24 ліпеня быў вышэйшы, але не нашмат:
“Вось 22 ліпеня было 78 аварый з матэрыяльнымі стратамі, 23-га — 110, а 24-га ўжо 129. Пры гэтым мы папярэджвалі, прасілі ня езьдзіць, але нешта нас мала паслухаліся”.
Жанна Трайно паведаміла, што сёньня ў ДАІ Менску знаходзіцца 120 аўтамабільных нумароў, згубленых у патоп. Супрацоўніца ДАІ заклікала аўтааматараў лепш прымацоўваць нумары да аўтамабіляў.
Ці атрымаюць страхоўку тыя, чый аўтамабіль пацярпеў ад патопу? У “Белдзяржстраху” сказалі, што звычайная аўтаграмадзянская страхоўка на такія выпадкі, як стыхійнае бедства, не прадугледжаная. На кампэнсацыю могуць разьлічваць толькі тыя, хто застрахаваў свой аўтамабіль яшчэ і па такім відзе страхоўкі, як “Аўтакаска” . Але і тады будуць з кожным разьбірацца, сказалі ў страхавым агенцтве “Кентаўр”:
“Можа вырашыцца па-рознаму.Калі аўтамабіль не стаяў, а рухаўся па гэтых страшэнных лужынах, то могуць не прызнаць здарэньне страхавым выпадкам”.
Супрацоўніца агенцтва прызнала, што сёньня да іх зьвярнуліся некалькі дзясяткаў пацярпелых, але шанцы атрымаць страхоўку, паводле яе, “ёсьць толькі ў адзінак”.
Тым часам у інтэрнэце зьяўляецца ўсё болей скаргаў пацярпелых, зь якіх вынікае, што можна стаць ахвярай ня толькі стыхіі, але і памылковых дзеяньняў пэўных службаў. Так, аўтамабілісты, якія паставілі свае аўто на платнай стаянцы гандлёвага цэнтру “Паркінг” на вуліцы Куйбышава, скардзяцца на тое, што з паркоўкі зьніклі паркоўшчыкі, як толькі пачаўся дождж і аўтамабілі паплылі. Скардзяцца гаспадары аўтамабіляў і на тое, што ім не выдавалі квітанцый. Пацярпелыя зьбіраюцца зьвяртацца ў суд.
Які яшчэ ўрок можна вынесьці з патопу? Бізнэсмэн Ігар, у якога патануў дарагі “Аўдзі”, згадвае, што калісьці працаваў у Нікарагуа, ведае, што такое трапічны лівень, а тут, у роднай Беларусі, расслабіўся:
“Што тут кагосьці вінаваціць? Сам дурненькі. Паставіў машыну ў такім месцы, дзе нізка. Хаця бачыў, што хмары зьбіраюцца. Калі б не ленаваўся і праехаў крыху далей, на высокае месца, усё б было добра”.
“Атрымліваецца, яна насмактала вады праз паветразаборнік. Вада пайшла ў калектар і патрапіла ў цыліндры. І ўсё. Не завялася. Што далей? Як пашанцуе. Прасохне, паспрабую завесьці, калі атрымаецца — добра. Але кажуць, можа быць гідраўдар, пагне шатуны, сапсуюцца кляпаны. Тады без капітальнага рамонту рухавіка не абыдзесься”.
Можа быць гідраўдар, пагне шатуны, сапсуюцца кляпаны..
Колькі такіх, як Цімафей, часова ці назаўсёды засталіся без аўтамабіляў у выніку патопу, які здарыўся на менскіх вуліцах 24 ліпеня? Супрацоўніца ДАІ Менску Жанна Трайно сказала, што падлікаў такіх там не вядуць, бо рэгіструюць толькі выпадкі аварый. Паводле міліцыянткі, агульны ўзровень аварыйнасьці 24 ліпеня быў вышэйшы, але не нашмат:
“Вось 22 ліпеня было 78 аварый з матэрыяльнымі стратамі, 23-га — 110, а 24-га ўжо 129. Пры гэтым мы папярэджвалі, прасілі ня езьдзіць, але нешта нас мала паслухаліся”.
Жанна Трайно паведаміла, што сёньня ў ДАІ Менску знаходзіцца 120 аўтамабільных нумароў, згубленых у патоп. Супрацоўніца ДАІ заклікала аўтааматараў лепш прымацоўваць нумары да аўтамабіляў.
Ці атрымаюць страхоўку тыя, чый аўтамабіль пацярпеў ад патопу? У “Белдзяржстраху” сказалі, што звычайная аўтаграмадзянская страхоўка на такія выпадкі, як стыхійнае бедства, не прадугледжаная. На кампэнсацыю могуць разьлічваць толькі тыя, хто застрахаваў свой аўтамабіль яшчэ і па такім відзе страхоўкі, як “Аўтакаска” . Але і тады будуць з кожным разьбірацца, сказалі ў страхавым агенцтве “Кентаўр”:
“Можа вырашыцца па-рознаму.
Калі аўтамабіль не стаяў, а рухаўся па гэтых страшэнных лужынах, то могуць не прызнаць здарэньне страхавым выпадкам.