Каналізацыйныя нечыстоты патрапілі і ў раку Бабруйку, прыток Бярэзіны. Пра маштабы забруджаньня ракі афіцыйныя крыніцы не паведамляюць.
У бабруйскай гарадзкой інспэкцыі прыродных рэсурсаў віну за аварыю ўскладаюць на гарводаканал. Кіраўніцтва водаканалу запэўнівае, што для навакольнага асяродзьдзя шкода ад нечыстотаў мінімальная.
“Эколягі бралі на аналіз ваду й ня выявілі сур’ёзнага забруджаньня. Прычына аварыі — тэхналягічная. Пяцімэтровы кавалак трубы паддаўся карозіі. Сёньня аварыя будзе лякалізаваная”, — паведаміў супрацоўнік гарводаканалу.
На месцы аварыі працуе шмат тэхнікі й рабочых.
На Магілёўшчыне сёлета гэта ўжо трэцяя падобная аварыя. 17 сакавіка з-за зношанасьці прарвала каналізацыйную трубу ў Быхаве. Амаль тыдзень у райцэнтры заставаліся без вады й каналізацыі паўтары тысячы дамоў, дзіцячыя сады й школы. 16 красавіка пяць тысяч кубамэтраў нечыстотаў патрапіла ў Сож з ачышчальных збудаваньняў райцэнтру Слаўгарад. Прычынай слаўгарадзкай аварыі сталася зношанасьць умацаваньняў і памылкі пры выбары месца для саміх збудаваньняў.