У дакумэнце бярэцца ўвага на высілкі Злучаных Штатаў, скіраваныя на спрыяньне дэмакратычным пераменам і захаваньню правоў чалавека ў недэмакратычных краінах і краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя рэформы. Беларусь – у ліку 106 краінаў, сытуацыя ў якіх аналізуецца ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША.
Палітычная сытуацыя і сытуацыя з датрыманьнем правоў чалавека ў Беларусі мае ў справаздачы традыцыйныя характарыстыкі. У прыватнасьці, адзначаецца аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў Беларусі і падкрэсьліваецца, што ў краіне ў 2008 годзе працягваліся незаконныя арышты і перасьлед грамадзянаў з палітычных прычын.
Сытуацыя з датрыманьнем правоў чалавека, нягледзячы на паасобныя пазытыўныя факты, у цэлым, згодна з ацэнкаю Дзярждэпартамэнту ЗША, застаецца вельмі кепскай. Паводле справаздачы, “варожасьць беларускага рэжыму да дэмакратыі і правоў чалавека, спалучаная з амаль поўнай манаполіяй дзяржавы на сродкі масавай інфармацыі, стварыла атмасфэру страху і рэпрэсіяў”.
Мэты, якія ставяць перад сабою Злучаныя Штаты ў адносінах да Беларусі, вынікаюць з прынятага ў 2007 году Акту аб пашырэньні дэмакратычных каштоўнасьцяў. У прэамбуле абнародаванай цяпер справаздачы запісана, што ЗША канцэнтруюць высілкі на ўзмацненьні ключавых выбарчых, інстытуцыйных і сацыяльных складнікаў, важных для разьвіцьця дэмакратыяў. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра захады для забесьпячэньня свабоднага і сумленнага выбарчага працэсу, які ўключае ў сябе ня толькі празрыстае галасаваньне і сумленны падлік галасоў, але й магчымасьць рэальнай канкурэнцыі падчас перадвыбарнай кампаніі.
У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША называюцца канкрэтныя захады, якія рабілі Злучаныя Штаты апошнім часам для спрыяньня дэмакратычным пераменам і захаваньня правоў чалавека ў Беларусі.
Злучаныя Штаты адзначаюць свой удзел у разьвіцьці і ўзмацненьні дэмакратычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У справаздачы сярод іншага гаворыцца, што апошнімі гадамі ЗША далі дапамогу для паляпшэньня арганізацыйных і тэхнічных магчымасьцяў дэмакратычных партыяў, а таксама прычыніліся да лепшай каардынацыі дзеяньняў названых партыяў і арганізацыяў трэцяга сэктару. Таксама ЗША працягвалі захады для паляпшэньня доступу жыхароў Беларусі да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. Адзначаючы ўдзел Злучаных Штатаў у рэалізацыі адукацыйных праграм, Дзярждэпартамэнт піша пра фінансавую дапамогу ЗША для адукацыі 1800 чалавек ва ўнівэрсытэце, які аднавіў сваю дзейнасьць у суседняй зь Беларусьсю краіне – гаворка, відавочна, ідзе пра базаваны ў Вільні Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У справаздачы таксама адзначаецца, што Злучаныя Штаты забясьпечылі дапамогаю больш як 90 беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія займаюцца праваабарончымі праблемамі, праблемамі правоў працоўных, грамадзянскай адукацыі, рынкавых рэформаў і гендэрнай роўнасьці.
Трэба дадаць, што дзеяньні Злучаных Штатаў у адносінах да Беларусі укладаюцца ў рамкі палажэньняў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, прынятага Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе. У 2006 годзе дзеяньне гэтага Акту было падоўжана.
Палітычная сытуацыя і сытуацыя з датрыманьнем правоў чалавека ў Беларусі мае ў справаздачы традыцыйныя характарыстыкі. У прыватнасьці, адзначаецца аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў Беларусі і падкрэсьліваецца, што ў краіне ў 2008 годзе працягваліся незаконныя арышты і перасьлед грамадзянаў з палітычных прычын.
Варожасьць беларускага рэжыму да дэмакратыі і правоў чалавека, спалучаная з амаль поўнай манаполіяй дзяржавы на сродкі масавай інфармацыі, стварыла атмасфэру страху і рэпрэсіяў
Мэты, якія ставяць перад сабою Злучаныя Штаты ў адносінах да Беларусі, вынікаюць з прынятага ў 2007 году Акту аб пашырэньні дэмакратычных каштоўнасьцяў. У прэамбуле абнародаванай цяпер справаздачы запісана, што ЗША канцэнтруюць высілкі на ўзмацненьні ключавых выбарчых, інстытуцыйных і сацыяльных складнікаў, важных для разьвіцьця дэмакратыяў. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра захады для забесьпячэньня свабоднага і сумленнага выбарчага працэсу, які ўключае ў сябе ня толькі празрыстае галасаваньне і сумленны падлік галасоў, але й магчымасьць рэальнай канкурэнцыі падчас перадвыбарнай кампаніі.
У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША называюцца канкрэтныя захады, якія рабілі Злучаныя Штаты апошнім часам для спрыяньня дэмакратычным пераменам і захаваньня правоў чалавека ў Беларусі.
Злучаныя Штаты забясьпечылі дапамогаю больш як 90 беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія займаюцца праваабарончымі праблемамі