Раней ЭЗ таксама не прызнаў гэтыя выбары.
“Эўрапейскі зьвяз не прызнае ні легітымнасьці выбараў, ні іхных вынікаў. Правядзеньне такіх выбараў нелегітымна і дэманструе адыход ад пошуку мірнага вырашэньня канфлікту ў Грузіі”, - гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў Чэхіі, якая старшынюе ў ЭЗ.
“Эўразьвяз зноў пацьвярджае падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай адзінасьці Грузіі ў прызнанымі ўсясьветнай супольнасьцю межамі”, - падкрэсьлена ў заяве.
Выбары ў парлямэнт Паўднёвай Асэтыі праходзілі ў мінулую нядзелю 31 чэрвеня.
Папярэднія дадзеныя:
Партыя Адзінства - 46,38%.
Камуністычная партыя - 22,25%
Народная партыя – 22,58%
Партыя Айчына - 6,37%.