Восем сябраў АГП утварылі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей. У руках яны трымалі здымкі Міколы Аўтуховіча. Акцыя трывала 32 хвіліны, пасьля чаго усіх затрымалі міліцыянты і ў мясцовым РАУС на ўсіх склалі пратаколы.
Як зазначыў лідэр гарадзенскай арганізацыі АГП, Юры Істомін, такім чынам яны правялі дзень салідарнасьці з ваўкавыскімі палітвязьнямі Міколам Аўтуховічам, Юры Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам у іх на радзіме.
Паводле слоў Юрыя Істоміна, да іх падыходзілі шмат людзей і пыталіся пра стан Мікалая Аўтуховіча, актывісты АГП у сваю чаргу заклікалі мінакоў кожны месяц 16 дня праводзіць акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.
Юры Істомін дадаў, што ўчора ў Ваўкавыску былі распаўсюджаны улёткі са зваротам Мікалая Аўтуховіча ад 16 красавіка, калі ён абвесьціў галадоўку.