Маладафронтаўцы пагадзіліся спыніць галадоўку пасьля таго, як Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч і Вячаслаў Сіўчык заявілі, што бяруць адказнасьць за вызваленьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў на сябе. Яны паабяцалі выкарыстаць усе палітычныя, міжнародныя й іншыя магчымасьці для таго, каб прадпрымальнікі як мага хутчэй выйшлі на волю.
Павал Севярынец, які адкрываў прэсавую канфэрэнцыю, абвясьціў:
“Сёньня палітычныя лідэры на гэтай прэсавай канфэрэнцыі просяць галадоўку спыніць. Спыніць дзеля таго, каб маладыя маглі захаваць сілы. І палітыкі бяруць на сябе адказнасьць за тое, каб дамагацца вызваленьня Аўтуховіча і прадпрымальнікаў праз дыпляматычныя, палітычныя, інфармацыйныя каналы”.
Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі на ўласным досьведзе ведаюць, якая гэта рызыкоўная, небясьпечная і адказная справа — галадоўка. Таму так уважліва ставіліся яны да лёсу сваіх маладзейшых паплечнікаў. Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя падкрэсьлівалі: акцыя моладзі не засталася незаўважанай.
Лідэр Партыі БНФ публічна паабяцаў:
“Будзем стукацца ўва ўсе магчымыя і немагчымыя інстанцыі, каб увага да справы прадпрымальнікаў не прападала. У гэты момант яна ўжо прыцягнутая, і яе трэба падтрымліваць. Я думаю, што гэта палітыкі здольныя рабіць і без галадоўкі. Таму заклікаю моладзь спыніцца. Вы зрабілі мужны ўчынак, і ён ня будзе забыты ніколі. І самае галоўнае — вы паказваеце грамадзтву, што яно ня можа вечна спаць. Кожны павінен задаваць сабе цяжкія пытаньні: „А што я зраблю?“, „Як я магу далучыцца?“, „Што я магу?“. Гэта вельмі важна”.
Намесьніца кіраўніка “Маладога фронту” Наста Палажанка зьвярнулася да палітычных лідэраў:
“Дзякуй вам за вашыя хваляваньні, вашую ўвагу. Мы будзем лічыць, што нашая галадоўка была недарэмная толькі ў тым разе, калі вы сапраўды працягнеце гэтую справу. І мы вельмі ўсьцешаныя з таго, што нашыя сталейшыя паплечнікі бяруць адказнасьць на сябе за вызваленьне палітзьняволеных. І толькі дзякуючы такой сумеснай барацьбе мы разумеем, што нашая справа не была дарэмнай. І таму мы паслухаемся сваіх сталейшых паплечнікаў”.
Маладафронтавец Яўген Скрабец далучыўся да галадоўнікаў на дзень пазьней. І гатовы быў працягваць акцыю. Аднак саступіў аўтарытэту старэйшых таварышаў. Свой удзел у галадоўцы Яўген тлумачыць так:
“Для мяне гэтае пытаньне было неабыякавым не таму, што я асабіста ведаю Аўтуховіча. Рэжым, які цяпер пануе ў нашай краіне, зрабіў шмат кепскага для мяне асабіста. Па-другое, я быў салідарны са сваімі сябрамі-маладафронтаўцамі. І па-трэцяе, мая маці — прадпрымальніца. І мы бачым, як за апошнія год-два пагоршыўся дабрабыт нашай сям’і”.
Тры ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка знаходзяцца пад сьледзтвам. Іх падазраюць у наўмысных падпалах, што яны абвяргаюць. Усе тры маюць праблемы са здароўем. Юры Лявонаў ужо быў у турэмным шпіталі. Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў мэдычным ізалятары. Ён трымае галадоўку пратэсту за кратамі з 16 красавіка. Аўтуховіч патрабуе або перадаць справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў у суд, або зьмяніць усім тром падсьледным у гэтай справе меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.