Пракурор запатрабаваў тры гады зьняволеньня для Зьмітра Бандарэнкі, якога лічыць вінаватым ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Сам Бандарэнка вінаватым прызнаў сябе часткова і заклікаў судзьдзю вынесьці прысуд паводле закону і сумленьня.
Сябра штабу Андрэя Саньнікава Зьміцер Бандарэнка прызнаў, што выйшаў разам зь мітынгоўцамі на праезную частку праспэкту Незалежнасьці, з-за чаго быў перакрыты рух транспарту. Бандарэнка пагадзіўся з матэрыяльным пазовам «Менсктрансу» і ўжо кампэнсаваў страты —159 тысяч рублёў, якія выставіла арганізацыя апазыцыянэру.
Але падзеі, якія адбыліся на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня, Зьміцер Бандарэнка ня лічыць грубым парушэньнем грамадзкага парадку. У заключным слове абвінавачаны заявіў, што ўдзельнікі мітынгу, у тым ліку і ён, 19 сьнежня рэалізавалі сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы, што яны пратэставалі супраць сфальшаваных выбараў і што прыйдзе час, калі шмат каго спытаюць: чаму не пратэставаў ён? Паводле Зьмітра Бандарэнкі сапраўдныя страты — на мільярды даляраў — нанесьлі краіне тыя, хто пасадзіў за краты кандыдатаў на прэзыдэнта і перашкодзіў дэмакратычнаму выхаду краіны з палітычнага і эканамічнага крызісу. Завяршаючы выступ, Зьміцер Бандарэнка зьвярнуўся да судзьдзя Тацяны Равінскай:
«Наш слоган быў такі: гісторыя робіцца сёньня, гісторыю робім мы. Першую частку слогана я прыдумаў, другую — Андрэй Саньнікаў. І сапраўды, сёньня робіцца гісторыя. Высокі суд! На вас з надзеяй глядзіць наша сям’я, на вас з надзеяй глядзяць вельмі шмат грамадзянаў Беларусі. На вас з надзеяй глядзяць шмат людзей, якія цікавяцца сытуацыяй у Беларусі. Як кажуць, узмах матылька можа нарадзіць новы сусьвет. Беларускі суд валодае сілай, большай за ўзмах матылька. Мой лёс у вашых руках, але, магчыма, болей, чым мой лёс. Але, я гатовы прыняць любое ваша рашэньне».
Прысуд судзьдзя Тацяна Равінская мае агалосіць 27 красавіка а 10:30.
Хаду працэсу можна прасачыць ТУТ.
Што думаюць пра працэс назіральнікі? Бацька абвінавачанага Яўген Бандарэнка мяркуе, што пракурор не даказаў абвінавачаньне ягонаму сыну. Сынам Яўген Бандарэнка ганарыцца, заявіў ён у канцы судовага дня:
«Спрабавалі даказаць вось гэтым шалупіньнем — лісты гэтыя, праслухоўваньне. Але не даказалі. А Дзіма малайчына, і адвакат малайчына. Пакуль усё, што магу сказаць, а заўтра паглядзім».
Праваабаронца Людміла Гразнова мяркуе, што працэс над Зьмітром Бандарэнкам зноў пацьвердзіў палітычную зададзенасьць усіх спраў 19 сьнежня:
«Калі казаць пра прыкметы гэтага артыкулу, пра групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, дык ані пракурор, ані сьведкі з боку абвінавачаньня, на маю думку, не змаглі даказаць, што такія дзеяньні былі. Так, гэта было масавае мерапрыемства, дзе людзі маглі выкрыкваць лёзунгі, як пасьля футбольнага матчу, ці нават выйсьці на праезную частку, але хіба гэта калісьці прыводзіла да такіх судовых наступстваў? Таму, безумоўна, гэта палітычны працэс і спроба вось такога ціску на апазыцыю, што мы сёньня бачым на прыкладзе суду над Зьмітром Бандарэнкам».

Мой лёс у вашых руках, але, магчыма, болей, чым мой лёс.