Суд над Зьмітром Бандарэнкам камэнтуюць праваабаронцы і палітыкі.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ня змог прайсьці на суд, бо не хапіла месцаў. Ён распавёў, што заля маленькая і амаль напалову была запоўненая сябрамі БРСМ. Да суду прыйшло чалавек сто, але трапіла ў залю каля пятнаццаці. Запусьцілі найперш дыпляматаў і крыху журналістаў. Як ставіцца Алесь Бяляцкі да пачатку чарговага суднага тыдня над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня?
«Рэпрэсіі працягваюцца. І гэта павінна быць такім трывожным сыгналам для ўсёй беларускай грамадзянскай супольнасьці. Улады праз гэтыя суды хочуць запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Мы не павінны паддавацца гэтаму. Абвінавачаньні абсалютна неправамоцныя. І супраць Бандарэнкі ў гэтым выпадку яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі і не адпавядаюць таму, што было зьдзейсьнена. Гэта палітычныя суды, і рашэньне па прысудзе будзе таксама палітычным. І ня трэба ўладам хавацца за такія страшныя словы, як тэрарызм, масавыя беспарадкі і гэтак далей. Гэта проста расправа над палітычнымі апанэнтамі».
Як заявіла жонка падсуднага палітыка Вольга Бандарэнка, яна ня лічыць мужа вінаватым у тым, што яму інкрымінуецца.
«Я адразу сказала, што чакаю, што сёньня яго адпусьцяць дахаты, адразу з залі суду. Але нешта ён неяк ня надта ў гэта верыць, мяркуючы па ўсім. Памахаў на гэта галавой, што не. Пабачым».
Вольга кажа, што Зьміцер скардзіўся на здароўе і выглядае горш, чым падчас мінулага спатканьня. Аднак пагутарыць зь ім у залі суду не дазволілі. Вольга адзначыла, што абвінаваўца задаваў сьведкам на працэсе наводныя пытаньні, хоць гэтага ніхто не фіксуе.
«Яўна для таго, каб давалі правільныя паказаньні, ім пры допытах паказалі відэа з запісамі і ўказалі: вось тут, бачыце, было так і так. Бо ўжо ў некалькіх чалавек былі нестыкоўкі ў паказаньнях. Там ужо цэлы шэраг нестыковак. І яўна падштурхоўваюць усіх, называючы прозьвішчы трох кандыдатаў у прэзыдэнты: Саньнікава, Вуса і Статкевіча. То бок яўна відаць, да чаго вядуць. Судзяць майго мужа, а ўвесь час збочваюць на тое, як кандыдаты размаўлялі зь некім, што казалі і да чаго заклікалі».
Паводле актывісткі Маладога фронту Насты Палажанкі, якая знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, «улада дэманструе, як яна хоча пакараць людзей, каб яны ведалі і баяліся».
«Тым больш гэта для яго актуальна на фоне ўсіх тых падзеяў, якія адбываюцца ў краіне. На фоне эканамічнага крызісу, валютнага ажыятажу, татальнага страху пасьля выбарчай кампаніі. Ён узмацняе карцінку і дэманструе, што ў гэтым усім ён трымае сытуацыю пад кантролем, які ён лічыць належным. Гэта чарговыя прэвэнтыўныя затрыманьні, крымінальныя суды. Безумоўна, усе гэтыя людзі павінны быць на свабодзе, і я спадзяюся, што ў хуткім часе так яно і атрымаецца».
Паводле намесьніка старшыні АГП Льва Марголіна, для ўлады зьняць усе абвінавачаньні і спыніць палітычныя справы, як гэтага патрабуе Захад, будзе азначаць «згубіць твар».
«Таму на гэта яна адназначна пайсьці ня можа. Да таго ж яны не дарэмна іх хапалі, пачыналі гэтыя справы. Іх узялі ў якасьці палітычных закладнікаў. Такімі яны і застануцца: хто з большымі тэрмінамі, хто зь меншымі. Але яны будуць у якасьці палітычных закладнікаў. Я думаю, улада яшчэ зьбіраецца гандляваць імі».
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ня змог прайсьці на суд, бо не хапіла месцаў. Ён распавёў, што заля маленькая і амаль напалову была запоўненая сябрамі БРСМ. Да суду прыйшло чалавек сто, але трапіла ў залю каля пятнаццаці. Запусьцілі найперш дыпляматаў і крыху журналістаў. Як ставіцца Алесь Бяляцкі да пачатку чарговага суднага тыдня над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня?
«Рэпрэсіі працягваюцца. І гэта павінна быць такім трывожным сыгналам для ўсёй беларускай грамадзянскай супольнасьці. Улады праз гэтыя суды хочуць запалохаць грамадзянскую супольнасьць. Мы не павінны паддавацца гэтаму. Абвінавачаньні абсалютна неправамоцныя. І супраць Бандарэнкі ў гэтым выпадку яны не вытрымліваюць ніякай крытыкі і не адпавядаюць таму, што было зьдзейсьнена. Гэта палітычныя суды, і рашэньне па прысудзе будзе таксама палітычным. І ня трэба ўладам хавацца за такія страшныя словы, як тэрарызм, масавыя беспарадкі і гэтак далей. Гэта проста расправа над палітычнымі апанэнтамі».
Як заявіла жонка падсуднага палітыка Вольга Бандарэнка, яна ня лічыць мужа вінаватым у тым, што яму інкрымінуецца.
«Я адразу сказала, што чакаю, што сёньня яго адпусьцяць дахаты, адразу з залі суду. Але нешта ён неяк ня надта ў гэта верыць, мяркуючы па ўсім. Памахаў на гэта галавой, што не. Пабачым».
Вольга кажа, што Зьміцер скардзіўся на здароўе і выглядае горш, чым падчас мінулага спатканьня. Аднак пагутарыць зь ім у залі суду не дазволілі. Вольга адзначыла, што абвінаваўца задаваў сьведкам на працэсе наводныя пытаньні, хоць гэтага ніхто не фіксуе.
«Яўна для таго, каб давалі правільныя паказаньні, ім пры допытах паказалі відэа з запісамі і ўказалі: вось тут, бачыце, было так і так. Бо ўжо ў некалькіх чалавек былі нестыкоўкі ў паказаньнях. Там ужо цэлы шэраг нестыковак. І яўна падштурхоўваюць усіх, называючы прозьвішчы трох кандыдатаў у прэзыдэнты: Саньнікава, Вуса і Статкевіча. То бок яўна відаць, да чаго вядуць. Судзяць майго мужа, а ўвесь час збочваюць на тое, як кандыдаты размаўлялі зь некім, што казалі і да чаго заклікалі».
Паводле актывісткі Маладога фронту Насты Палажанкі, якая знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, «улада дэманструе, як яна хоча пакараць людзей, каб яны ведалі і баяліся».
Безумоўна, усе гэтыя людзі павінны быць на свабодзе, і я спадзяюся, што ў хуткім часе так яно і атрымаецца.