Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў Лукашэнку: “Мы будзем купляць беларускае”


На перамовах з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым прынятыя рашэньні "на сотні мільёнаў даляраў", – паведаміў Аляксандар Лукашэнка ў часе суботніку на "Менск-Арэне".

“Мы дзьве гадзіны вялі перамовы зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, можа, нават і болей, я дакладна ня памятаю, і абмеркавалі ўсе пытаньні ў такой сябройскай, добрай насамрэч атмасфэры, — паведаміў Лукашэнка ў этэры АНТ. — І, як я зразумеў, ёсьць разуменьне таго, што гэтыя пытаньні трэба вырашаць. Таму вось тыя пытаньні, пра якія вы гаворыце, што былі прад’яўленыя мною прэтэнзіі, — гэта сапраўды так. Мы намецілі рух наперад. Ну, паглядзім бліжэйшым часам, як будуць вырашацца пытаньні”.

Таму вось тыя пытаньні, пра якія вы гаворыце, што былі прад’яўленыя мною прэтэнзіі, — гэта сапраўды так.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэта, у прыватнасьці, пытаньні цаны на газ, “каб вывесьці аднолькавую цану па ўсіх месяцах”, “не плаціць шалёную цану ў студзені й ніжэй як 100 даляраў у сьнежні, а сярэднюю па годзе плаціць”.

“Гэта нам вельмі выгадна, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Яны пайшлі насустрач нам. Яны пералічылі нам гадавы кошт транзіту, каля 300 мільёнаў даляраў. Яны пералічылі нам за чарговыя там адсоткі акцый [”Белтрансгазу“] і г. д. „Газпром“ я маю на ўвазе, перш за ўсё”.

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Беларусь не выбірае заплянаваны аб’ём расейскага газу: “Больш за 3 мільярды мы ўжо недабралі газу. Па-першае, таму, што эканоміцы столькі ня трэба, па-другое, мы замясьцілі іншымі нафтапрадуктамі, яны былі таньнейшымі, для таго каб і ацяпленьне там, і электраэнэргію, і г. д, і г. д. мазутам мы замясьцілі. Таму гэта таксама пытаньне, мы яго вырашалі й вырашылі (магчыма, гаворка ішла пра штрафныя санкцыі з боку Расеі — БелаПАН.).

Паводле інфармацыі Лукашэнкі, абмяркоўваліся таксама пытаньні паставак беларускай прадукцыі ў
Дзьмітрый Анатольевіч мне сказаў: усё, мы вырашылі гэтае пытаньне. Мы будзем купляць беларускае.
Расею, “удзелу нашых прадпрыемстваў у лізінгавых пастаўках, у дзяржаўных закупках”. “Прынятае рашэньне: некалькі тысяч тонаў мы паставім масла ў дзяржаўную рэзэрву Расейскай Фэдэрацыі, таму што гэтае пытаньне не вырашалася. Дзьмітрый Анатольевіч мне сказаў: усё, мы вырашылі гэтае пытаньне. Мы будзем купляць беларускае, нас задавальняе і г. д., і да т. п.”, — сказаў Лукашэнка.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Павал Лёгкі, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Дзьмітрыя Мядзьведзева ў падмаскоўных Горках цягнулася больш за дзьве гадзіны. Прэзыдэнты дамовіліся правесьці наступную сустрэчу ў Беларусі.

“Канчатковыя тэрміны будуць узгодненыя па дыпляматычных каналах. Канкрэтная дата не называлася. Папярэдняя дамоўленасьць ёсьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG