Ён аднак не ўдакладніў калі плянуецца пачаць пастаўкі гэтых ракетных сыстэм у Беларусь.
Сёлета 3 лютага было падпісанае пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. "Мы цяпер дамаўляемся. Але тое, што гэта адбудзецца ў рамках разьвіцьця гэтай адзінай сыстэмы, можна не сумнявацца. Перамовы працягваюцца", -- цытуе словы Вадзіма Валкавіцкага расейскае агенцтва навін "Новости".