На парадку дня пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту, якая да 26 сакавіка працуе ў Страсбуры, — дэбаты пра дачыненьні паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Як вынікае з паведамленьня на афіцыйным сайце заканадаўчага органу ЭЗ, эўрадэпутаты абмяркуюць пытаньне стасункаў зь Беларусьсю пасьля таго, як заслухаюць даклады Рады ЭЗ і Эўракамісіі. Галасаваньне па рэзалюцыі пройдзе 2 красавіка ў Брусэлі.
Камэнтуючы запрашэньне Беларусі да ўдзелу ў праграме ЭЗ “Усходняе партнэрства”, эўрапарлямэнтар Эльмар Брок у размове з Deutsche Welle сказаў, што Беларусі “супрацоўніцтва ў рамках праграмы пакуль толькі прапаноўваецца, першыя ж канструктыўныя крокі пачнуцца толькі пасьля дзеяньняў кіраўніцтва краіны ў кірунку лібэралізацыі і руху да дэмакратыі”. “ЭЗ гатовы дапамагчы Беларусі ў гэтым”, — адзначыў эўрапейскі палітык.
Напярэдадні прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг, сустракаючыся зь беларускімі палітыкамі Аляксандрам Казуліным і Анатолем Лябедзькам, распавёў, што даў загад сваім памочнікам падрыхтаваць “ясную і моцную рэзалюцыю” па Беларусі. Кіраўнік Эўрапарлямэнту падкрэсьліў, што ЭЗ чакае ад Беларусі “істотных зрухаў”. Толькі такія зрухі могуць быць умовай для запрашэньня беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі на травеньскі саміт ЭЗ у Прагу, калі будзе абвешчаны старт “Усходняга партнэрства”.