Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі бароніць “Усходняе партнэрства” ад Расеі


Міхаіл Саакашвілі і Бэніта-Фэрэра Вальднэр
Міхаіл Саакашвілі і Бэніта-Фэрэра Вальднэр

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі перакананы, што праграма “Ўсходняе партнэрства” — крок наперад як для яго краіны, так і для ўсяго рэгіёну: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Малдовы ды Ўкраіны.


Пра гэта грузінскі кіраўнік заявіў на прэсавай канфэрэнцыі “Брусэльскага форуму-2009”, які ўчора скончыў працу ў бэльгійскай сталіцы.

Саакашвілі выступіў з крытыкай на адрас кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова, які, выступаючы на форуме, назваў “Усходняе партнэрства” новай сфэрай уплыву ЭЗ і інструмэнтам палітычнага шантажу былых савецкіх рэспублік.

“Калі мой добры сябар,” - міністар Карэл Шварцэнбэрг, — удакладніў Лаўроў — “публічна сказаў, што ў выпадку прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусь можа забыцца пра “Ўсходняе партнэрства”, ці гэта шантаж, пагроза”, “ці, наадварот, дэмакратыя ў дзеяньні?”

Паводле грузінскага прэзыдэнта, раграма ЭЗ — “новы мэханізм для забесьпячэньня стабільнасьці, разьвіцьця і квітненьня ўсяго рэгіёну”, а выказваньні Карэла Шварцэнберга, кіраўніка МЗС цяперашняй краіны-старшыні ЭЗ (Чэхіі) адносна Беларусі “не зьяўляюцца шантажом”. Сам Саакашвілі бачыць у гэтых словах запрашэньне да выбару пазыцыі.

Раней у размове са СМІ грузінскі кіраўнік заяўляў, што Тбілісі будзе байкатаваць травеньскі саміт у Празе, калі на яго ў выпадку прызнаньня Менскам Абхазіі ды Паўднёвай Асэтыі будзе запрошаны беларускі прэзыдэнт Лукашэнка.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі Саакашвілі таксама адзначыў, што ў параўнаньні зь іншымі краінамі-ўдзельніцамі “Ўсходняга партнэрства” інтэграцыя Грузіі ў праграму ЭЗ можа быць больш пасьпяховай, бо яго краіна ажыцьцяўляла рэформы і ў мінулым”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG