У Міністэрстве культуры лічаць неабходным дадатковае вывучэньне пытаньня аб унясеньні Курапат у Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны UNESCO, гаворыцца ў лісьце намесьніка міністра Уладзімера Грыдзюшкі на зварот старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.
Намесьнік міністра паведамляе, што галіновай праграмай “Захаваньне і разьвіцьцё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады” вызначана падрыхтоўка дасье на пяць аб’ектаў айчыннай спадчыны для наступнага ўключэньня ў сьпіс UNESCO. Два дасье (“Аўгустоўскі канал — твор чалавека і прыроды” і “Матэрыяльнае ўвасабленьне духоўнай спадчыны Еўфрасіньні Полацкай”) ужо прадстаўлены на разгляд Цэнтра сусьветнай спадчыны UNESCO. Уладізмер Грыдзюшка адзначае, што рыхтуюцца дасье “Фартыфікацыйныя збудаваньні Брэсцкай крэпасьці”, “Культавыя збудаваньні абарончага характару” і “Драўлянае дойлідзтва беларускага Палесься”, а дасье “Палацава-паркавы ансамбаль у Гомелі” па прапанове Гомельскага аблвыканкама ўнесена ў папярэдні сьпіс.
Вопыт падрыхтоўкі дасье сьведчыць, што помнікі, якія прапаноўваюцца, павінны адпавядаць безумоўным патрабаваньням ўнівэрсальнасьці і выразнай аўтэнтычнасьці, адзначаецца ў лісьце. Паводле слоў намесьніка міністра, значнасьць Курапат пацьвярджаецца іх статусам помніка гісторыі міжнароднага значэньня. Разам з тым наяўныя зьвесткі наконт гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў цяперашні час не дазваляюць адназначна суаднесьці аб’ект з крытэрыямі адбору, вызначанымі Міжурадавым камітэтам сусьветнай спадчыны, падкрэсьліваецца ў лісьце.
Спадар Грыдзюшка паведамляе, што неабходныя дадатковыя дасьледаваньні для падрыхтоўкі чарговых прапаноў па ўключэньні ў папярэдні сьпіс нацыянальных культурных каштоўнасьцяў і распрацоўцы дасье. На ягоную думку, гэтыя працы мэтазгодна праводзіць пасьля завяршэньня работы па намінаваньні заплянаваных аб’ектаў, што абумоўлена наяўным аб’ёмам фінансаваньня.
У камэнтары для БелаПАН Антон Астаповіч адзначыў, што пасьля другога звароту ўлады прызналі значнасьць Курапат і пэрспэктывы іх уключэньня ў сьпіс UNESCO.