Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вірсма: пусьціце чарнобыльскіх дзяцей у Эўропу


Ян Марынус Вірсма
Ян Марынус Вірсма

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Нідэрляндаў Ян Марынус Вірсма ў часе сустрэчы зь беларускім амбасадарам у Брусэлі Уладзімерам Сянько заклікаў беларускія ўлады зьняць абмежаваньні на аздараўленьне беларускіх дзяцей за мяжой.


Як паведамляюць нідэрляндзкія інфармацыйныя агенцыі, Ян Вірсма выказаў незадаволенасьць у сваёй краіне ў зьвязку з прыпыненьнем аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей на Захадзе.

Паводле ягоных слоў, дзяржавы ЭЗ павінны прыняць сумеснае рашэньне па гэтым пытаньні.

Апрача таго Вірсма паспрачаўся з амбасадарам Сяньком адносна праблем беларускай грамадзянскай супольнасьці. Сянько заявіў аб “кантрпрадуктыўнасьці” “дэмакратычна апантанай” эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі. Вірсма ў сваю чаргу падкрэсьліў, што галоўнай умоваў для аднаўленьня паўнавартасных дачыненьняў Эўразьвязу і Менску застаюцца патрабаваньні аб працягу палітычных рэформ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG