Як паведамляе прэс-служба Эўракамісіі, Фэрэра-Вальднэр заявіла аб прыхільнасці Эўразьвязу да палітычных і фінансавых абавязаньняў у барацьбе за правы жанчын.
"Я добра ведаю, што для многіх жанчын ва ўсім сьвеце поўнае выкананьне іх правоў дагэтуль застаецца далёкай пэрспэктывай. Таму я рашуча настроеная працягваць падтрымку і забясьпечваць выкананьне абяцаньняў па выкарыстаньні нашых праграм і фінансавых інструмэнтаў для ўжываньня рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН аб жанчынах, міры і бясьпецы", — заявіла Бэніта Фэрэра-Вальднэр.