Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нашу вясну” не зарэгістравалі


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабрончаму грамадзкаму аб'яднаньню "Наша Вясна".


Паводле аднаго зь ініцыятараў стварэньня арганізацыі Валянціна Стэфановіча, “гэта тыповая адмова, якая заснавана на нейкіх незразумелых дапушчэньнях, расьпісаная на чатырох старонках”, перадае БелаПАН.

Да прыкладу, Міністэрства юстыцыі ставіць пад сумнеў факт правядзеньня ўстаноўчага сходу, паколькі офіс АГП, дзе ён праходзіў 18 студзеня, занадта малы.

“Таксама Мінюст лічыць, што квіток аб аплаце дзяржпошліны можна не прымаць у разьлік, бо на ім не названа арганізацыя, за рэгістрацыю якой падаецца квітанцыя”, - адзначыў В.Стэфановіч.

Паводле праваабаронцы, да заснавальнікаў арганізацыі прад'яўляюцца старыя прэтэнзіі: тое, што некаторыя зь іх раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці за розныя правапарушэньні – удзел у несанкцыянаваных акцыях, распаўсюдзе выданьняў без выходных дадзеных ды іншае.

Заснавальнікі "Наша Вясны" зьбіраюцца абскардзіць адмову Мінюста ў Вярхоўным судзе і зьвярнуцца потым ў камісію ААН па правах чалавека.

Стэфановіч нагадаў, што 24 чрвеня 2007 года Камітэт па правах чалавека ААН зрабіў выснову, што сваімі дзеяньнямі па ліківдацыі аб'яднаньня "Вясна" беларуксія ўлады парушылі пункт 1 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG