Яны мяркуюць сабраць інфармацыю аб разьвіцьці ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне пасьля вызваленьня палітвязьняў і парлямэнцкіх выбараў 2008 года.
Упаўнаважаны і паслы сустрэнуцца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі (першым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Куляшовым, намесьнікам міністра юстыцыі Бодак і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў), а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Перад паездкай упаўнаважаны Гюнтэр Ноке заявіў:
“Мы вітаем нядаўнія крокі ў кірунку дэмакратычных рэформаў. Аднак на шляху да сапраўдных і ўстойлівых рэформаў за імі павінна адбыцца яшчэ шмат значных крокаў, якія будуць уключаць у сябе дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю”.
Паводле аддзела прэсы міністэрства замежных спраў Нямеччыны, у сакавіку міністры замежных справаў краін Эўразьвязу абмяркуюць пытаньне аб падаўжэньні часовай адмены ўведзеных супраць Беларусі санкцый. Умовай для адмены санкцый ёсьць дэмакратычныя рэформы і захаваньне правоў чалавека ў Беларусі.