Гэта ўжо трэці фільм цыклю “Невядомая Беларусь”, запачаткаваны тэлеканалам “Белсат”.
Перад пачаткам прагляду адзін з суаўтараў фільму гісторык Ігар Кузьняцоў патлумачыў прысутным прычыну абраньня невялікага памяшканьня для прэзэнтацыі:
“Меркавалася, што прэзэнтацыя адбудзецца ў адной недзяржаўнай грамадзка-дасьледчай установе. Але калі я ім прапанаваў гэты фільм, то мне сказалі: “Вы што думаеце, што адліга распаўсюджваецца на гісторыю? Мы ня хочам спыніць сваю дзейнасьць з-за вашага фільму”.
Трыццаціхвілінная стужка пачынаецца з цытаваньня дакумэнтаў, якія паведамляюць пра шчыльныя стасункі НКВД і GESTAPO, абмен досьведам мэтадау допыту і зьнішчэньня ахвяраў сталінскага і гітлераўскага рэжымаў, прыводзяць факты падабенства іх сутнасьці.
З кожным новым кадрам фільм усё больш уражвае невядомымі фактамі. Напрыклад, пра тое, што душагубкі былі вынайдзеныя не ў фашысцкай Нямеччыне, а ў сталінскім СССР.
Ці дакумэнты пра выдачу саветамі нямецкіх антыфашыстаў, якія ўцякалі ад перасьледу ў Савецкі Саюз.
Фільм здымаўся ў трох краінах — Беларусі, Літве і Нямеччыне. Найбольш яркімі і эмацыйнымі атрымаліся тыя кадры, якія аўтары зьнялі ў Музэі ахвяр генацыду ў Вільні і ў Цэнтры гісторыі нацызму ў Кёльне. У Беларусі падобных музэяў няма, хаця ахвяраў непараўнальна больш. Паваенная Нямеччына асудзіла злачынствы гітлераўцаў, яе школьнікі вывучаюць гісторыю нацызму. Кожны пяціклясьнік Літвы ведае з урокаў гісторыі пра ахвяраў сталінізму. У Беларусі ж часы нібыта не зьмяніліся — такой высновай завяршаецца гэты фільм.
Уражаньні ад фільму, асабліва наконт таго, што беларуская моладзь ня хоча ведаць пра падзеі сямідзесяцігадовай даўніны, у прысутных розьняцца.
Юначка: “Я ня думаю, што можна так адназначна сказаць, што моладзь ня хоча нічога ведаць. Безумоўна, частка моладзі цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, а частцы моладзі, напэўна гэта не цікава — як і ў любой краіне”.
Юнак: “Беларускія рэаліі цяпер такія, што сапраўды гэты фільм атрымліваецца адрасаваным якраз тым людзям, якія хочуць нешта даведацца пра гэта. А тыя людзі, каторыя ня хочуць, а іх большасьць у Беларусі, яны, на жаль, я думаю, да такіх матэрыялаў не дабяруцца”.