Як эканамічны крызіс адбіўся на замежных студэнтах, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларусі? Хто апякуецца маладымі людзьмі — урады іхных краінаў альбо беларускае Міністэрства адукацыі? Які прыбытак прыносяць Беларусі іншаземцы, якіх цяпер у беларускіх ВНУ больш за 7 тысяч?
Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі, у навучальных установах Беларусі вучацца сем з паловай тысяч замежнікаў з 87 дзяржаваў сьвету. Найбольшую колькасьць дэлегавала Азія — 4170 чалавек з 26 краінаў. Тут відавочная перавага Кітаю — амаль 42%. На наступных пазыцыях — Індыя, Шры-Ланка, Лібан, Іран.
Абсалютная бальшыня — больш як 6700 чалавек — самастойна аплачваюць навучаньне. Плянуецца, што ў 2008-2009 навучальным годзе замежныя студэнты прынясуць у бюджэт каля 20 мільёнаў даляраў.
Лідэр па колькасьці іншаземцаў — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе навучаецца каля 1700 замежнікаў, і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт з 820 студэнтамі. Асноўную масу, як кажа прадстаўніца БДУ Вольга Шчадрына, складаюць студэнты з Кітаю:
«Кітайцаў у нас, канечне, больш за ўсіх — недзе каля 700 чалавек. У асноўным яны вучацца на факультэце міжнародных адносін, на філфаку, на эканамічным факультэце. Вось гэтыя тры такія факультэты, дзе кітайцаў больш за ўсіх. Што да аплаты, то ў нас, наколькі я разумею, хоць і існуюць міждзяржаўныя пагадненьні, але плацяць за навучаньне ўсё ж яны самі».
Кошт навучаньня замежнікаў у сярэднім складае на год ад 1000 да 1200 даляраў на падрыхтоўчых моўных курсах. Асноўная фаза навучаньня — ад 1500 да 2500 даляраў на гуманітарных, тэхнічных і эканамічных факультэтах; у сярэднім 2500 — на асноўных курсах мэдычных ВНУ. Да 4000 даляраў каштуе год навучаньня ў асьпірантуры.
Аднак, як кажуць супрацоўнікі ВНУ, апошнім часам усё больш відавочны падзел студэнтаў па сацыяльнай прыналежнасьці. Навучэнцы з афрыканскага кантынэнту, з краінаў Блізкага Ўсходу, як правіла, небагатыя. Ня маючы стыпэндыі, яны больш ці менш рэгулярна аплачваюць навучаньне, але ў іншых патрэбах істотна абмежаваныя. Цяпер у студэнтаў вакацыі, і бальшыня зь іх ад’ехалі на радзіму — у тых жа кітайцаў у самым разгары сьвяткаваньні традыцыйнага Новага году. Некаторыя засталіся, каб даздаць «хвасты». А вось студэнт-мэдык са Шры-Ланкі Ваджыр папросту ня мае грошай, каб лішні раз зьезьдзіць дадому:
«Па-першае, дзеля чаго мы сюды прыехалі? Каб атрымаць добрую адукацыю. Аднак шмат спадарожных праблемаў, каб засяродзіцца на навучаньні. Прыкладам, няма ніякай магчымасьці пасяліцца ў інтэрнаце, дзе замежныя студэнты, як я ведаю, звычайна плацяць 20-30 даляраў за месяц. Здымаць кватэру за 300 даляраў — вельмі дорага, бо трэба штодня траціць на харчаваньне. Так што, з аднаго боку, прафэсійную падрыхтоўку даюць добрую, але з гледзішча побыту падрыхтавана ўсё ня лепшым чынам».
Нават без стыпэндыі пакуль ня маюць асаблівых праблемаў ні з навучаньнем, ні з побытам студэнты з Кітаю. Як кажуць прадстаўнікі ВНУ, бацькі навучэнцаў спраўна аплачваюць рахункі, а студэнты штомесяц атрымліваюць з дому па адной-паўтары тысячы даляраў на «дробныя выдаткі». Зрэшты, і сусьветны фінансавы крызіс закрануў Паднябесную ня так радыкальна, як іншыя краіны сьвету.
Калісьці ці не бальшыню замежных студэнтаў у Беларусі складалі аўганцы. Цяпер жа лік ідзе на адзінкі — жыхары змарнаванай ваеннымі канфліктамі краіны занадта бедныя, каб дасылаць студэнтаў за мяжу. Наколькі магчыма, апякуецца землякамі дабрачынная арганізацыя аўганскай абшчыны зямляцтва і ўцекачоў. Гаворыць старшыня арганізацыі Джоя Хайдар:
«Аўганская прысутнасьць у Беларусі ёсьць, але вельмі нешматлікая — 12 чалавек усяго вучацца. Пераважна гэта тэхналягічныя спэцыяльнасьці ў былым Політэхнічным унівэрсытэце, ёсьць студэнты ў БДУ, але асноўная частка навучаецца ў Лінгвістычным унівэрсытэце. Іх вучобу не аплачвае ні аўганскі, ні беларускі ўрад. Усё ажыцьцяўляецца на падставе кантрактаў, то бок на платнай аснове. Іншымі словамі, плацяць самі — бацькі, сваякі, якія ў каго магчымасьці. Калі студэнтам патрэбная дапамога ў вырашэньні якіхсьці канкрэтных пытаньняў у органах дзяржаўнай улады, то яны зьвяртаюцца да нас, і сумесна пытаньні вырашаем».
У Міністэрстве адукацыі спадзяюцца, што тэндэнцыя да росту колькасьці замежных студэнтаў у Беларусі будзе захоўвацца. Перадусім дзякуючы ніжэйшым коштам у параўнаньні з суседняй Расеяй. Паводле афіцыйных зьвестак, ужо цяпер у беларускія ВНУ многія едуць, каб авалодаць расейскай мовай.
Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі, у навучальных установах Беларусі вучацца сем з паловай тысяч замежнікаў з 87 дзяржаваў сьвету. Найбольшую колькасьць дэлегавала Азія — 4170 чалавек з 26 краінаў. Тут відавочная перавага Кітаю — амаль 42%. На наступных пазыцыях — Індыя, Шры-Ланка, Лібан, Іран.
Абсалютная бальшыня — больш як 6700 чалавек — самастойна аплачваюць навучаньне. Плянуецца, што ў 2008-2009 навучальным годзе замежныя студэнты прынясуць у бюджэт каля 20 мільёнаў даляраў.
Лідэр па колькасьці іншаземцаў — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе навучаецца каля 1700 замежнікаў, і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт з 820 студэнтамі. Асноўную масу, як кажа прадстаўніца БДУ Вольга Шчадрына, складаюць студэнты з Кітаю:
«Кітайцаў у нас, канечне, больш за ўсіх — недзе каля 700 чалавек. У асноўным яны вучацца на факультэце міжнародных адносін, на філфаку, на эканамічным факультэце. Вось гэтыя тры такія факультэты, дзе кітайцаў больш за ўсіх. Што да аплаты, то ў нас, наколькі я разумею, хоць і існуюць міждзяржаўныя пагадненьні, але плацяць за навучаньне ўсё ж яны самі».
Кошт навучаньня замежнікаў у сярэднім складае на год ад 1000 да 1200 даляраў на падрыхтоўчых моўных курсах. Асноўная фаза навучаньня — ад 1500 да 2500 даляраў на гуманітарных, тэхнічных і эканамічных факультэтах; у сярэднім 2500 — на асноўных курсах мэдычных ВНУ. Да 4000 даляраў каштуе год навучаньня ў асьпірантуры.
Аднак, як кажуць супрацоўнікі ВНУ, апошнім часам усё больш відавочны падзел студэнтаў па сацыяльнай прыналежнасьці. Навучэнцы з афрыканскага кантынэнту, з краінаў Блізкага Ўсходу, як правіла, небагатыя. Ня маючы стыпэндыі, яны больш ці менш рэгулярна аплачваюць навучаньне, але ў іншых патрэбах істотна абмежаваныя. Цяпер у студэнтаў вакацыі, і бальшыня зь іх ад’ехалі на радзіму — у тых жа кітайцаў у самым разгары сьвяткаваньні традыцыйнага Новага году. Некаторыя засталіся, каб даздаць «хвасты». А вось студэнт-мэдык са Шры-Ланкі Ваджыр папросту ня мае грошай, каб лішні раз зьезьдзіць дадому:
Прафэсійную падрыхтоўку даюць добрую, але з гледзішча побыту падрыхтавана ўсё ня лепшым чынам.