Брала інтэрвію, зьвярталася па камэнтар, спрабавала нешта ўдакладніць у многіх прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Тых, што патрулявалі ўрочышча, разганялі лягер абаронцаў Курапатаў у 2001 годзе, расьсьледавалі падпал намёту ў 2002 годзе, вялі справы пра вандалізм, назіралі за ўдзельнікамі талокаў і мітынгаў, затрымлівалі іх. Здаецца, ведаючы, чым гэта ўсё кожны раз сканчалася, я не павінна была так узрушыцца навіной, калі летась увечары 1 лістапада мне пазванілі з Курапатаў і паведамілі пра затрыманьне двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы. Але была заведзеная крымінальная справа, і я паверыла, што гэтую справу на гэты раз давядуць да канца і вінаватыя будуць пакараныя.
12 студзеня крымінальная справа была спыненая. Не хапіла доказаў.
У прынцыпе, гэта і вынікала з майго досьведу кантактаваньня з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у справе Курапатаў.
... 8 лістапада 2001 тагачасны намесьнік начальніка міліцыі менскага раёну Яўген Абакунчык загадаў абаронцам Курапатаў пакінуць урочышча. Гэтага не адбылося, і праз 10 хвілінаў бульдозэры пачалі валіць крыжы...
...25 красавіка 2002-га тагачасны намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Менскага раёну Ігар Зяневіч сказаў мне, што крымінальная справа з прычын згарэлага намёту ў Курапатах ня будзе заведзеная, міліцыя схіляецца да таго, што пажар выклікала неасьцярожнае абыходжаньне з агнём пры карыстаньні з газавым прымусам...
...7 сьнежня 2005-га я была на допыце ў тагачаснага сьледчага Менскай міліцыі Уладзімера Хвашча. Ён расьсьледаваў крымінальную справу супраць вандалаў, якія нанесьлі свастыку на курапацкія мэмарыяльныя знакі. Я была адной з першых, хто прыехаў у Курапаты, калі стала вядома пра чарговы вандалізм (першым пабачыў гэта археоляг Мікола Крывальцэвіч, які і паведаміў “Свабодзе”), патэлефанавала ў міліцыю, каб даведацца пра іх рэакцыю, у выніку яны дазналіся пра вандалізм ад карэспандэнта “Свабоды”. Так я стала адной са сьведкаў у распачатай крымінальнай справе, якія была неўзабаве закрытая...
...17 сьнежня 2005-га разам з дырэктарам беларускай “Свабоды” Аляксандрам Лукашуком я прыехала ў Курапаты паглядзець, у якім стане апаганеныя мэмарыяльныя знакі. Там мы сустрэлі аднаго з кіраўнікоў на той час Менскага райаддзелу міліцыі падпалкоўніка Ігара Яўсеева, які паведаміў, што міліцыянты дзяжураць у Курапатах у тры зьмены. Як запэўніў тады падпалкоўнік Яўсееў, супрацоўнікі міліцыі Менскага раёну зробяць усё, каб знайсьці вандалаў, якія апаганілі курапацкія памятныя знакі свастыкай і павалілі амэрыканскі мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”. Пасьля патруляваньне адмянілі, і курапацкія знакі паганілі неаднаразова, і вінаватыя не былі пакараныя....
Я магу шмат згадаць сустрэчаў у Курапатах з міліцыянтамі, чые імёны мне невядомыя. Гэта яны затрымлівалі археоляга Міколу Крывальцэвіча, калі ён 30 кастрычніка 2001-га ўсталяваў у Курапатах крыж па забітых археолягах. Гэта яны хаваліся за дрэвамі, калі ў Курапаты прыехала здымачная група эстонскіх журналістаў. Гэты яны затрымлівалі 3 чэрвеня 2008-га ў Курапатах Вячаслава Сіўчыка, і спрабавалі затрымаць Юрася Беленькага.
Гэта яны закрывалі свае твары ад камэры, калі я спрабавала сфатаграфаваць людзей у цывільным, якія назіралі за мэмарыяльнай акцыяй 30 студзеня 2007-га, і спрабавалі забраць у мяне фотаапарат, каб зьнішчыць здымкі.
Гэта яны ў цывільным ідуць у калёне разам з людзьмі на Дзяды.
Яны ведаюць у твар, ведаюць імёны і прозьвішчы, адрасы і месцы працы ці вучобы сотняў абаронцоў Курапатаў. Зараз яны ведаюць і імёны вандалаў. Я думаю, што было б , калі б сьледчая Алена Хільчук раскрыла гэтую справу. І тады гэтыя хлопцы ў спартовых касьцюмах, якіх затрымалі 1 лістапада 2008-га ў курапацкім лесе, былі б пакараныя, і новыя вандалы не прыйшлі б у Курапаты. Яны будуць ведаць, што за гэта караюць, і што праваахоўныя органы назіраюць за ўрочышчам. І тады можа скончыцца вандалізм у Курапатах. А гэта залежыць у тым ліку і ад спадароў Яўгена Абакунчыка, Ігара Зяневіча, Ўладзімера Хвашча, Ігара Яўсеева, Алены Хільчук (нават калі яны ўсе ўжо на іншых пасадах), і усіх іншых неназваных супрацоўнікаў міліцыі…
Я таксама ведаю іх апраўданьне -- гэта залежыць не ад іх, а ад загаду, пажаданьня, агульнага кірунку (можна назваць гэта як заўгодна) расьсьледаваць справу і спыніць вандалізм у Курапатах.
Пакуль што аб’яўленая "лібэралізацыя” Курапатаў ня тычыцца.