Як паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік Менскага райаддзелу міліцыі падпалкоўнік Ігар Яўсееў, міліцыянты дзяжураць у Курапатах у тры зьмены. Удзень увесь час ва ўрочышчы знаходзяцца два супрацоўнікі міліцыі, а ўначы ўвесь час дзяжурыць патрульная машына. Як запэўніў падпалкоўнік Яўсееў, супрацоўнікі міліцыі Менскага раёну зробяць усё, каб знайсьці вандалаў, якія апаганілі курапацкія памятныя знакі свастыкай і павалілі амэрыканскі мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці” - гэтак званую лаву Клінтана.
Сёньня ж ва ўрочышчы Курапаты актывісткі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Любоў Сакалоўская і Вера Ціцянкова пры дапамозе хімічных рэчываў змывалі ў пешаходным пераходзе фашыстоўскія свастыкі і надпісы “Славянскі саюз” і “За русь”.
Нагадаем, што 6 сьнежня ў Менскім райаддзеле міліцыі была заведзеная крымінальная справа па факце апаганьваньня ўсіх курапацкіх знакаў.