Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Над вандаламі павінен быць адкрыты шматлюдны суд "<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Двое падлеткаў, якіх падазраюць у зруйнаваньні крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты, знаходзяцца ў сьледчым ізалятары. Іх затрымалі 1 лістапада дзяжурныя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і выклікалі міліцыю. 11 лістапада сьледчыя бараўлянскай міліцыі распачалі крымінальную справу, а падазраваных на час сьледзтва арыштавалі. Грамадзкія дзеячы спадзяюцца, што справа дойдзе да суду, і вінаватыя ў вандалізму будуць пакараныя.



Затрыманы 1 лістапада ў Курапатах


Гэты хлопец валіў крыжы


Падлеткаў падазраюць у наўмысным пашкоджаньні гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Закон дазваляе да суду трымаць іх пад вартай. Затрыманыя сваю віну не прызнаюць. Яны сьцьвярджаюць, што ішлі міма і крыжоў не чапалі.

Падлеткаў затрымалі Алесь Макаў і Алег Сьвірыдаў за некалькі гадзінаў да пачатку жалобнага шэсьця на Дзяды. Міліцыянты засьведчылі, што маладзёны зламалі пяць крыжоў.

Алег Сьвірыдаў быў у міліцыі ў той час, калі падлеткам пасьля допыту паведамілі, што яны зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе.

Ён абураны паводзінамі бацькоў адлеткаў, якія ўсьміхаліся і давалі зразумець, што дзеці толькі зламалі крыжы, што гэта не злачынства, а нязначнае парушэньне парадку.

“Яблык ад яблыні недалёка падае. Ва ўзросьце ад 16 да 18 яшчэ ня цалкам атрымаўся чалавек. Што будзе з гэтым людзьмі надалей – адзін Бог ведае”.

Каб для іншых быў прыклад, трэба пакараць сурова
Сакратар управы КХП БНФ Алесь Чахольскі, які арганізаваў патруляваньне Курапатаў, лічыць, што справа павінна набыць розгалас у грамадзтве:

“Хацелі на Дзяды, 2 лістапада, зрабіць красамоўны падарунак (у двукосьсі, канешне). Маўляў прыходзіць калёна, а тут паламаныя крыжы і гэтак далей. Але, не атрымалася. Каб для іншых быў прыклад, трэба пакараць сурова”.

Павал Севярынец сам неаднойчы бываў у камэрах сьледчага ізалятару, але за палітычную дзейнасьць, у тым ліку і за абарону Курапатаў ў лістападзе 2002-га.

Ён разам са сваімі паплечнікамі ладзіў талаку ў Курапатах, дапамагаў усталёўваць крыжы, якія некалькі разоў ламалі вандалы.


Павал Севярынец


“Курапацкі крыж для нас гэта сыстэма каардынатаў і ў гісторыі і ў маралі. Таму вось гэты выпадак ставіць шэраг пытаньняў. Безумоўна, маладыя людзі сталі ахвярамі той сытуацыі, якая існуе. Для іх крыж ня ёсьць нечым сьвятым. Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ня есьць нечым недатыкальным. І гэта цалкам на сумленьні сёньняшняга рэжыму.

Ці трэба сурова караць гэтых людзей? Я перакананы, што перш за ўсё патрэбны адкрыты шматлюдны суд”.



Упершыню ўдалося затрымаць людзей, якія ламалі крыжы. Але дагэтуль не знайшлі тых, хто ламаў “Лаву Клінтана”, наносіў на абраз Маці Божай Курапацкай і мэмарыяльныя знакі Курапатаў фашысцкую свастыку.

Сьнежань 2005-га. Мая Кляшторная ля абраза Маці Божай Курапацкай, на які вандаламі была нанесеная свастыка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG