Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвязу не хапае газу


Эўрапейскі зьвяз заклікаў Расею і Ўкраіну "неадкладна аднавіць" пастаўкі газу ў краіны ЭЗ у поўным аб'ёме. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у Брусэлі заяве Чэхіі як старшыні Эўразьвязу.


"Неабходна ў тэрміновым парадку знайсьці рашэньне камэрцыйнай спрэчкі паміж Расеяй і Ўкраінай і неадкладна аднавіць у поўным аб'ёме пастаўкі газу краінам-чальцам эўрапейскага зьвязу", - падкрэсьліваецца ў заяве.

Чалец Эўракамісіі, які курыруе энэргетыку, Андрыс Піебалгс абяцаў высьветліць прычыны скарачэньня паставак расейскага газу па трубаправодах праз Украіну ў некаторыя краіны Эўразьвязу, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Вугоршчына і Польшча ў пятніцу паінфармавалі Брусэль аб скарачэньні паступленьня газу.

Чэхія, якая старшынюе ў Эўразьвязе бліжэйшыя паўгода, у пятніцу склікала тэрміновую нараду на ўзроўні намесьнікаў амбасадараў усіх 27 краін ЭЗ для выпрацоўкі сумеснай рэакцыі на газавую спрэчку Ўкраіны і Расеі. Сустрэча адбудзецца ў панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG