Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыты даражэюць


Нацыянальны банк Беларусі з 17 сьнежня 2008 года павялічыў стаўку рэфінансаваньня да 12% гадавых з 11% гадавых.


Падвышэньне базавай стаўкі зроблена з мэтай падвышэньня прыбытковасьці зьберажэньняў у нацыянальнай валюце, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на ўпраўленьне НББ.

Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Анатоля Драздова, у Беларусі стаўка рэфінансаваньня прывязаная выключна да індэксу інфляцыі:

"Калі расьце інфляцыя – а сёлета яна перавышае прагнозныя парамэтры – адпаведна падвышаецца стаўка рэфінансаваньня, каб абараніць ашчаджэньні грамадзян".

Сёньняшняе падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня зьяўляецца пятым і самым значным у 2008 годзе. Да гэтага НББ 4 разы падвышаў стаўку кожны раз на 0,25%. Апошняе падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня было праведзена 12 лістапада – з 10,75% гадавых да 11% гадавых.

Стаўка рэфінансаваньня бярэцца банкамі за аснову пры вызначэньні працэнтаў, пад якія выдаюцца крэдыты. Для тых, хто плянуе ўзяць крэдыт або ўжо выплачвае крэдыт, прывязаны да памеру стаўкі рэфінансаваньня, і гэтая навіна, і тэндэнцыя – трывожныя.

У адпаведнасьці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год, НББ прагназаваў стаўку рэфінансаваньня на канец 2008 году ў межах 7-9% гадавых пры ўмове інфляцыі ў межах прагнозных 6-8%.

За 11 месяцаў інфляцыя ў Беларусі склала 12%. Гадавая інфляцыя ў лістападзе 2008 году склала 14,7%.

На 2009 год НББ прагназуе стаўку рэфінансаваньня на ўзроўні 10-12% гадавых да канца году пры ўмове абмежаваньня інфляцыі да 9-11%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG