Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларускія ўлады рэагуюць на эканамічны крызіс?


Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”, эфір 12-га сьнежня.

Пад уплывам крызісных зьяў беларускі ўрад рыхтуе праграму рэформаў. Якія прыкметы эканамічнага крызісу ў Беларусі? Ці падштурхне ён да зьмены эканамічнай палітыкі? Навошта ўлады выціскаюць індывідуальных прадпрымальнікаў?

Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.


Якія прыкметы эканамічнага крызісу ў Беларусі?

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч: “Сымптомаў эканамічнага крызісу ў Беларусі ўсё больш. Гэта і недахоп валюты, і цяжкасьці са збытам прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, і скарачэньне заробкаў і пэнсіяў. На якія чыньнікі вы б зьвярнулі ўвагу?”

Барыс Жаліба: “Удвая скарацілася валютная выручка. Растуць складзкія запасы прадукцыі. Пачаліся звальненьні часткі пэрсаналу, праца няпоўны рабочы тыдзень. З-за таго, што скараціліся паступленьні ад мыта, пацярпеў бюджэт. Таму ўрад быў вымушаны вярнуць стаўку першага разраду амаль да старога ўзроўню. Хутчэй за ўсё, гэта зроблена па патрабаваньні МВФ”.

Аляксандар Чубрык
Аляксандар Чубрык: “Мы бачым ужо не прыкметы, а першыя наступствы эканамічнага крызісу. Шмат людзей адпраўляюць у вымушаныя неаплачаныя адпачынкі.

Але ў чым найбольш праявіліся прыкметы крызісу, дык гэта ў зьмене рыторыкі афіцыйных асобаў. Усе кажуць пра лібэралізацыю. Лукашэнка ўхваліў прапанову Сідорскага скараціць выдаткі бюджэту на 5 трыльёнаў рублёў. Ужо прынята рашэньне аб лібэралізацыі цэнаў“.


Ці пачнуцца эканамічныя рэформы?

Карбалевіч: “Падаецца, рэакцыя ўладаў супярэчлівая. З аднаго боку, рыхтуецца праграма лібэральных рэформаў. А зь іншага боку, робяцца адміністратыўныя захады па скарачэньні імпарту”.

Барыс Жаліба
Жаліба: “Рэакцыя ўладаў не сыстэмная, а спарадычная. Трэба было раней ладзіць рэформы. Забарона рабіць перадаплату не вырашае праблему адмоўнага балянсу замежнага гандлю. Трэба ж улічваць, што нашы экспартэры адначасова зьяўляюцца і імпартэрамі.

Патрэбны сыстэмныя рэформы, прычым рашучыя і хуткія. Найперш трэба даць свабоду прыватнаму сэктару, які, як паказвае досьвед іншых краін, лепей супрацьстаіць крызісу. Захады ўраду слушныя, але паглядзім, ці будуць гэтыя пляны рэальнымі. Увогуле, найцяжэйшымі будуць першыя два кварталы наступнага году“.

Чубрык: “Каб гэтая праграма ўраду зьявілася год таму.
Усе сацыяльныя выдаткі ўлада можа сьпісаць на крызіс.
Праграма прадугледжвае комплексныя і лібэральныя для Беларусі захады. Гэта азначае, што беларускія ўлады моцна прыціснула.

Зразумела, гэтая праграма распрацавана пад ціскам МВФ, гэта ўмова атрыманьня ад яго крэдыту ў памеры 2 мільярдаў даляраў. Але ў любым выпадку гэта карысна для нашай эканомікі. Прычым усе сацыяльныя выдаткі ўлада можа сьпісаць на крызіс“.


Навошта ўлады выціскаюць індывідуальных прадпрымальнікаў?

Карбалевіч: “Эканамічнаму крызісу будзе спадарожнічаць беспрацоўе, скарачэньне працоўных на прадпрыемствах. І вось адначасова ўлады выціскаюць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), некалькі дзясяткаў тысяч зь іх стануць беспрацоўнымі. Найбяднейшыя людзі ня змогуць купляць танныя тавары на рынках. Навошта штучна дадаваць крызісныя элемэнты?”

Жаліба: “Так, урад нібы ня бачыць, што штучна павялічвае беспрацоўе.
Урад нібы ня бачыць, што штучна павялічвае беспрацоўе.
Трэба тэрмінова захаваць для ІП цяперашнія ўмовы працы. І навошта ў Менску ліквідавалі шапікі, гэта ж таксама ІП іх стварылі? Акрамя таго, іх ліквідацыя стварае нязручнасьць для людзей. Мусіць, гэта вынік ціску гаспадароў гіпэрмаркетаў, якія змагаюцца з канкурэнтамі. Усё гэта трэба адмяніць”.

Чубрык: “Палітыка адносна ІП робіцца ў рамках старой парадыгмы. Гэта спроба расчысьціць прастору для гаспадароў гіпэрмаркетаў. Улады не хвалюе рост беспрацоўя. Але раней, калі прымалася гэтае рашэньне, у Беларусі было шмат свабодных працоўных месцаў.

Цяпер сытуацыя зьмянілася. Лягічным было б ня толькі захаваць для ІП цяперашнія ўмовы працы, але і адмяніць забарону на найманых работнікаў (цяпер можна толькі родзічаў).

Ёсьць яшчэ адна прычына такіх дзеяньняў уладаў. Справа ў тым, што ІП купляюць тут замежную валюту, каб за мяжой набыць тавар. Гэта азначае дадатковы попыт на валюту і рост імпарту. І калі ІП зьнікнуць, то скароціцца попыт на дэфіцытную валюту і імпарт. Але, я спадзяюся, улады перагледзяць сваё рашэньне адносна ІП”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG