Уступіў у дзеяньне адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 3 ліпеня. Штампы цяпер ня будуць ставіць ні пры ўезьдзе ў Беларусь, ні пры выезьдзе грамадзянаў Беларусі з краіны.
Навацыя ня тычыцца замежнікаў і асобаў без грамадзянства. “Усе астатнія захады праверкі дакумэнтаў пры перасячэньні мяжы застаюцца”, — паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.