Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас прадставіў у камітэце замежных спраў літоўскага Сойму плян дзеяньняў па спрашчэньні візавага рэжыму з суседнімі краінамі.
Паводле спадара Ўшацкаса, спрошчаны візавы рэжым дапаможа Літве шчыльней супрацоўнічаць з суседзямі ў сфэрах бізнэсу, культуры і турызму, стане стымулам да ўмацаваньня непасрэдных сувязяў паміж насельніцтвам.
Міністар адзначыў, што найперш Літва мяркуе завяршыць перамовы зь Беларусьсю і Расеяй і падпісаць пагадненьні аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый. Гэта дапаможа грамадзянам, якія жывуць на адлегласьці 30—50 км ад мяжы, уяжджаць у памежны раён суседняй краіны бяз візаў па спэцыяльных дазволах. Гэтыя пагадненьні дадуць магчымасьць жыхарам суседніх краінаў вальней наведваць Вільню, Друскенікі і іншыя памежныя гарады.
Таксама з дапамогай палітыкі Ўсходняга партнэрства ЭЗ, якая цяпер распрацоўваецца, Літва мяркуе дамагацца падтрымкі краінаў ЭЗ у спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Літва мяркуе прапанаваць ЭЗ вызначыць для грамадзянаў Беларусі ўмовы для выдачы візаў, аналягічныя тым, якія дзейнічаюць у стасунках з Расеяй, Украінай і Малдовай, а таксама будуць уведзеныя ў стасунках з Грузіяй. Гэта азначае, што кошт візаў можа зьменшыцца з 60 да 35 эўра.