Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600 подпісаў за ўсталяваньне шыльды ў гонар БНР


Будынак краязнаўчага музэю ў Магілёве
Будынак краязнаўчага музэю ў Магілёве
Магілёўскія актывісты незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” зьвярнуліся да гарвыканкаму і гарсавету з просьбай усталяваць на будынку краязнаўчага музэю інфармацыйную шыльду. У гэтым будынку 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі мясцовай грамадзкасьці прызналі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Магілёве. На інфармацыйнай шыльдзе й будзе адзначаны гэты факт.

Фармуляры з подпісамі
Ініцыятыву актывістаў сваімі подпісамі падтрымалі болей за шэсьцьсот магілёўцаў. Подпісы актывісты зьбіралі ад 12 кастрычніка на гарадзкіх вуліцах.

Гарсавет, паведаміла старшыня ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Тацяна Буланава, наш зварот з подпісамі перадасьць у тапанімічную камісію, якая павінна разгледзець нашу прапанову.

“Я ўпэўненая, што інфармацыйная шыльда будзе ўсталяваная і гістарычны факт, вядомы пакуль невялікай колькасьці магілёўцаў, стане агульнавядомым. Адбудова ратушы стала для нас добрым знакам. У нас усё атрымаецца”, — заявіла ля ўваходу ў гарвыканкам актывістка.

На парозе гарвыканкаму: Тацяна Буланава і кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Паводле магілёўскіх гісторыкаў, ініцыятарам правядзеньня 12 ліпеня 1918 году грамадзкага сходу для падтрымкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў Магілёўскі нацыянальны камітэт на чале зь яго кіраўніком Міхаілам Кахановічам. На сход сабраліся каля чатырохсот чалавек, якія бальшынёй галасоў і ўхвалілі незалежнасьць БНР.

У 1918 годзе ў будынку, дзе магілёўцы падтрымалі незалежнасьць БНР, месьцілася гарадзкое казначэйства.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG