Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першымі каляровы нумар “Нашай Нівы” ўбачылі гарадзенцы


Андрэй Скурко прадстаўляе новы, каляровы нумар “Нашай Нівы”
Андрэй Скурко прадстаўляе новы, каляровы нумар “Нашай Нівы”

Сёньня ўвечары ў Горадні адбылася сустрэча з рэдактарамі часопіса Arche і газэты “Наша Ніва”. Спачатку выступаў Андрэй Скурко, прысутныя запляскалі, калі ён паказаў новы нумар “Нашай Нівы”, надрукаваны ў колеры, — першы, які з дазволу ўладаў зноўку тарпіць у газэтныя кіёскі.

Размова датычыла свабоды слова, новай стратэгіі газэты, таго, чаму адзін з апошніх нумароў часопіса Arche трапіў у “экстрэмісцкія выданьні”.

Карэспандэнт: “Валер Булгакаў і Андрэй Скурко. А зь імі Павал Касьцюкевіч, яны прыехал ў Горадню літаральна гадзіны на тры, выгрузілі часопіс, кнігі з багажніка машыны, а неўзабаве яны паедуць назад у Менск. Што прымушае іх так упарта і рэгулярна езьдзіць сустракацца з чытачамі, але ня мець магчымасьці спыніцца ў горадзе, пахадзіць па вуліцах, дзесьці выпіць кавы, схадзіць да Каложы?”

Валер Булгакаў падчас сустрэчы
Булгакаў: “Увага да такіх праектаў як часопіс Arche або газэта „Наша Ніва“ традыцыйна ў Горадні вельмі вялікая. Падчас сустрэчаў адываюцца нефармальныя гутаркі, у тым ліку з нашымі патэнцыйнымі аўтарамі. Напрыклад, выкрышталізавалася ідэя гарадзенскага нумару часопісу Arche, і зараз гарадзенец выкладчык Ягелёнскага ўнівэрсытэту Юры Гардзееў заняўся яго ўкладаньнем. А што датычыць абмежаванасьці нашых візытаў, то такое жыцьцё папросту, мы б з задавальненьнем тут заставаліся на даўжэйшы час. Але як той кажа, работа гарыць…”

Скурко: “Мы дзелімся з гарадзенцамі зь першымі нашай вялікай радасьцю: раней за „Саюздрук“ мы прывезьлі „Нашу Ніву“ ў колеры. А гарадзенскі „Аблсаюздрук“ заключыў з намі дамову на распаўсюд трохсот асобнікаў газэты. Апроч таго, ужо прымаецца падпіска на яе ва ўсіх паштовых аддзяленьнях. Газэта будзе рабіць усё, каб заваяваць як мага шырэйшую чытацкую аўдыторыю, і дзеля гэтага яна будзе зьмяняцца й прыстасоўвацца да гэтай мэты. Каб як мага больш людзей чыталі па-беларуску незалежную прэсу”.

Карэспандэнт: “На літаратурных сустрэчах у ТБШ я пастаянна бачу Кастуся Жыня, ён інжынэр, але зь цікавасьцю гартае Arche”.

Жынь: “Тут асэнсоўваецца больш-менш усё, што мы калісьці прачыталі па гісторыі, а цяпер мы наноў гэта асэнсоўваем, зь іншай пазыцыі, і думаем — што далей рабіць?”

Карэспандэнт: “Адзін з самых старых удзельнікаў сустрэчы зь менскімі рэдактарамі спадар Петрашэвіч”.

Петрашэвіч: “Калі зьбіраюцца аднадумцы, гэта надае ўпэўненасьці, яксьці цэмэнтуе людзей. Тут ёсьць узаемнасьць, і дзякуй Богу, што існуе такі асяродак”.

На здымках: Андрэй Скурко прадстаўляе новы, каляровы нумар “Нашай Нівы”; Валер Булгакаў і Павал Касьцюкевіч.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG