Смаргонь — самы вялікі з трох райцэнтраў Гарадзенскай вобласьці, якому пагражае павелічэньне беспрацоўя. У горадзе 31 тысяча жыхароў. Апошнімі гадамі смаргонцы нярэдка вымушаны шукаць заробкаў за мяжою, часьцей у Расеі. Што плянуюць мясцовыя ўлады для стварэньня новых працоўных месцаў? Я зьвярнуўся да галоўнага спэцыяліста райвыканкаму Віктара Заянчкоўскага, які добра валодае пытаньнем.
Я працую ў райвыканкаме 28 гадоў, у нас заўсёды было жаночае беспрацоўе
А колькі працоўных месцаў мяркуецца стварыць для смаргонскіх жанчын?
Я ня думаю, што Смаргонь наша будзе беспрацоўнай
Улады і раней усьведамлялі, што нейк трэба вырашаць праблему жаночага беспрацоўя ў Смаргоні, але гэта не ўдавалася.
Заянчкоўскі: “Я даўно працую, я памятаю, як пачыналася будаўніцтва агрэгатнага заводу, філіі менскага трактарнага. Калі ўзгаднялі выдзяленьне зямлі пад нейкую будоўлю, старшыня выканкаму нябожчык Юзэфовіч Аляксандар Іванавіч заўсёды гаварыў: ідзі сядай і пішы — мы хочам на тэрыторыі гораду, раёну разьмясьціць вытворчасьць, каб заняць жанчын. Але так ніхто й не адрэагаваў. Але вось цяпер ёсьць станоўчая дамоўленасьць, што два гэтыя прадпрыемствы будуць адкрыты”.