Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі – новае падаражаньне асноўных прадуктаў


Цэны на хлеб і малочныя вырабы ў лістападзе-сьнежні зноў будуць павышацца на 2 – 2,5% штомесяц, паведамляе Міністэрства эканомікі.

З 1 лістапада урад Беларусі зацьвердзіў новы бюджэт пражытковага мінімуму, так званы “спажывецкі кошык”. Цяпер ён складае 223660 рублёў – на 1040 рублёў менш, чым ён быў у папярэднім квартале.

Начальнік аддзелу комплексных праблем разьвіцьця сацыяльна-працоўнай сфэры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тамара Рак такім чынам тлумачыць зьніжэньне бюджэту пражытковага мінімуму:

“Справа уся ў цэнах на садавіна-гароднінную прадукцыю. У верасьні ідзе масавы сэзонны продаж бульбы, буракоў, морквы”.

Тым часам Міністэрства эканомікі паведаміла, што згодна з пастановай №199 у лістападзе-сьнежні ў Беларусі зноў павысяцца цэны на хлеб, мяса і малако. Прычым, на хлеб і хлеба-булачныя вырабы – на 2%, малако, кефір, сьмятану, тварог – на 2,5%, на ялавічыну і сьвініну – на 5%. Намесьнік дырэктара аднаго з менскіх унівэрсамаў кажа:

На 100, на 50, на 70 рублёў – усе кошты растуць
“На 100, на 50, на 70 рублёў – усе кошты растуць. І на тварог, і на малако, і на хлеб, на усе прадукты паціху кошты растуць. Ня так заўважна, але паціху цэны паўзуць увер. І каўбаса, і мяса ужо па іншых коштах”.

Начальнік аддзелу комплексных праблем разьвіцьця сацыяльна-працоўнай сфэры Тамара Рак адстойвае пазыцыю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, што да спажывецкага кошыку:

“Малако-хлеб растуць, але ў спажывецкім кошыку ня толькі малако і хлеб. Там ёсьць бульба, буракі і морква. А гэта таксама займае вялікую удзельную вагу”.

Эканаміст Міхал Залескі скептычна ставіцца да разьлікаў бюджэту пражытковага мінімуму:

Наш мінімальны спажывецкі кошык – гэта ня тое, што рэальна ядуць
людзі.
“Наш мінімальны спажывецкі кошык – гэта ня тое, што рэальна ядуць людзі. Гэта нейкая умоўная структура, умоўнае утварэньне: нібыта чалавеку па нейкіх нормах мэдычных неабходна зьесьці столькі і столькі. Праблема ў тым, што гэтая нормы ідуць з 1927 году, калі рабіліся гэтыя ацэнкі. У канцы НЭПУ браліся кошты рэальныя на рынках, і паводле апытаньняў, што ядуць сем’і, фармаваўся гэты кошык. Потым нормы толькі карэкціраваліся. Такога глябальнага дасьледаваньня ніхто потым не праводзіў”.

Адзінае, што суцяшае, зьніжэньне мінімальнага спажывецкага бюджэту не адаб’ецца на памерах пэнсіяў і дапамог, кажа супрацоўніца Мінпрацы Тамара Рак:

“Ва усіх нарматыўна-прававых актах, дзе прывязаны, да прыкладу, памер выплат да бюджэту, бярэцца найбольшая велічыня бюджэту за апошнія два кварталы. То бок, калі зараз зьніжэньне, то дапамога на дзяцей, сацыяльныя пэнсіі разьлічваюцца з найбольшай велічыні, то бок, з цэнаў чэрвеня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG