Да іх адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і байцы спэцназу, якія папярэдзілі актывістаў, што калі яны не разыдуцца, на плошчу выклічуць аўтазак і ўсіх адвязуць у міліцыю Цэнтральнага раёну сталіцы.
У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі незарэгістраванага руху “Маладая Беларусь” і грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Сярод актывістаў былі студэнты.
Актывісты стаялі з партрэтамі на прыступках Палацу Рэспублікі, а таксама ля праезнай часткі праспэкту. Акцыя доўжылася крыху больш за паўгадзіны. Нікога не затрымалі.