У Пінску затрыманыя чацьвёра актывістаў дэмакратычнага руху. Яны ладзілі пікет на цэнтральнай плошчы імя Кірава на знак салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам.
Яны трымалі расьцяжку: “Свабоду палітвязьню Аляксандру Баразенку!”
Міліцыянты літаральна праз тры хвіліны затрымалі ўдзельнікаў акцыі. У міліцыі знаходзяцца каардынатар пінскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алесь Любянчук, актывіст руху “За Свабоду” Ігар Салавей, актывіст дэмакратычнага руху Канстанцін Чувак і незалежны журналіст Віктар Ярашук.
Алесь Любянчук паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты раяцца з кіраўніцтвам, ці складаць пратаколы на затрыманых за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.