Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі пры пасадцы разьбіўся самалёт, больш за 100 загінулых


Пасьля авіякатастрофы
Пасьля авіякатастрофы

Пасажырскі самалёт разьбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Муан у Паўднёвай Карэі.

Дакладная колькасьць загінулых пакуль невядомая, паводле апошніх зьвестак, іх ня менш за 120. Агенцтва «Ронхап» паведамляе пра двух выжылых і мяркуе, што ўсе астатнія пасажыры і чальцы экіпажа могуць быць мёртвыя.

«Боінг 737» авіякампаніі Jeju Air здзяйсьняў рэйс Бангкок — Муан. На яго борце быў 181 чалавек. Па словах відавочцаў, пры пасадцы самалёт не выпусьціў шасі, стукнуўся аб пасадачную паласу і загарэўся. Прычыны катастрофы высьвятляюцца, прадстаўнікі пажарнай службы аэрапорта выказалі здагадку, што самалёт мог сутыкнуцца з птушкамі.

Аэрапорт Муан часова зачынены. Пажарныя і ратавальнікі працягваюць тушэньне абломкаў самалёта і пошук загінулых і магчымых выжылых.

На месца катастрофы прыбыў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Карэі Чхвэ Сан Мок. Ён выказаў спачуваньні блізкім загінулых і паабяцаў, што дзяржава акажа ім неабходную падтрымку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG