Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім будзе надвор’е ў Беларусі тры апошнія дні 2024 году


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Белгідрамет зрабіў прагноз на тры апошнія дні года. Паводле сыноптыкаў чакаецца дастаткова цёплае надвор’е — да +6 градусаў, аднак месцамі могуць быць слабыя туманы і галалёдзіца.

29 сьнежня надвор’е чакаецца воблачнае надвор’е. У асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабыя туман і галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе −1... +4 °С.

30 сьнежня чакаецца воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага сьнегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца на дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу −2...+3°С, максымальная днём +1...+5°С.

31 сьнежня будзе пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца мокры сьнег і дождж. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу −2...+4°С, максымальная днём +1...+6°С.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG