Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бацькоў С.Скрабца канфіскуюць маёмасьць


Судовая калегія ў грамадзянскіх справах Вярхоўнага суду Беларусі адмовіла ў задавальненьні скаргі Ніне і Мікалаю Скрабцам — бацькам апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца.


Яна пакінула бязь зьменаў рашэньне гарадзкога суду Менску аб канфіскацыі іхнай маёмасьці. “Гэта канчатковае рашэньне, і абскарджваць яго ў Беларусі ўжо няма больш дзе”, — сказаў “Свабодзе” Сяргей Скрабец. Ён згадаў, што маёмасьць бацькоў апісалі адразу пасьля ягонага арышту. Але тады з кватэры забралі толькі кампутар.

Двойчы Першамайскі раённы, а затым і гарадзкі суд сталіцы выносілі рашэньні на карысьць бацькоў апазыцыйнага палітыка. Аднак гарадзкая пракуратура абскардзіла апошняе рашэньне. “Ня ведаю, гэта выпадкова ці не, але калі з ініцыятывы пракуратуры справу разьбіралі ў чацьвёрты раз, пракуратуру прадстаўляў сын старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, — кажа Сяргей Скрабец. — Тады і вырашылі канфіскаваць маёмасьць маіх бацькоў. А Вярхоўны суд не знайшоў падставаў, каб адмяніць гэта рашэньне”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG