Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі перамены не рэальныя праз выбары, пачынаецца рэвалюцыя”


Сёньня Аляксандар Дабравольскі разважае пра тое, чым заканчваюцца выбары, калі грамадзтва ня верыць, што празь іх можна дасягнуць насьпелых пераменаў.


“У такой краіне, як Беларусь, выбары грамадзтву не цікавыя. Бо ніхто ня верыць, нібыта яны штосьці вырашаюць. Нават тыя, хто насуперак відавочнаму яшчэ верыць у выбарчую справядлівасьць, разважыўшы, прызнаюцца: права выбару ў іх засталося ненадоўга… Калі ж паразважаць, ці застанецца яно ў нашых дзяцей, дык шмат хто перакананы: калі ўсё будзе адбывацца па накатанай цяпер схеме, то адказ адмоўны.

Людзі ў масе сваёй ня вераць у сваю здольнасьць нешта зьмяніць. Нават у тое, што ў нашай краіне хтосьці здатны зрабіць гэта за іх.

Хоць, паводле сацыёлягаў, большасьць хоча пераменаў. Аднак — ня верыць, што яны могуць адбыцца ў хуткім часе.

На першы погляд, сытуацыя нібыта патавая. Але з гістарычнага досьведу вядома: у такіх выпадках грамада ўрэшце схіляецца да магчымасьці нейкіх радыкальных дзеяньняў. Як на мяне, дык гэта ня лепшая пэрспэктыва.

Тым ня менш дылема застаецца: калі пераменаў няма як дамагчыся шляхам выбараў, то яны дасягаюцца праз рэвалюцыю. Прыкладаў таму шмат.

І той, хто супраць рэвалюцыі, мусіць добра падумаць… І ўзгадаць: рэвалюцыі адбываюцца там, дзе грамадзяне ня маюць магчымасьці дамагчыся пераменаў звычайным шляхам выбараў”.

Чарговы грамадзкі рэдактар Свабоды — Аляксандар Дабравольскі. Праз два месяцы ў яго паўвекавы юбілей. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі — тэхнічную і юрыдычную. Напрыканцы савецкае эпохі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР, у складзе Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парлямэнцкай апазыцыі ў Савецкім Саюзе — працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам... У Вярхоўным Савеце Беларусі 13 скліканьня абіраўся старшынёй падкамісіі па сродках масавай інфармацыі і сувязях з грамадзкімі аб’яднаньнямі. Сябра Палітычнай рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнеэўрапейскай Школы палітычных дасьледаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG