Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.
Намесьнік памочніка дзяржсакратара Дэвід Мэркель, які на мінулым тыдні наведаў Менск, заявіў, што рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў у верасьні.
Заяву ЗША аб магчымасьці скасаваньня санкцый, накладзеных на Беларусь, камэнтуе наш аглядальнік Юры Дракахруст:
"Такога рашэньня можна было чакаць. Я нагадаю, што ў лістападзе летась, калі ўводзіліся санкцыі супраць “Белнафтахіму”, прадстаўнікі ЗША тлумачылі , што гэта робіцца выключна з прычыны таго, што беларускія ўлады парушылі сваё абяцаньне вызваліць палітвязьняў. Палітвязьні нарэшце вызваленыя – амэрыканцы не мяняюць сваю пазыцыю: ёсьць палітвязьні – ёсьць санкцыі, няма палітвязьняў – няма санкцый. Ня выключана, што размова ідзе пра скасаваньне і візавых санкцый, уведзеных адносна вялікага кола беларускіх чыноўнікаў і афіцыйных асобаў , уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Я б тут зьвярнуў увагу на тлумачэньне, што канчатковае рашэньне аб скасаваньні санкцый будзе прымацца пасьля верасьнёўскіх выбараў у Беларусі. Так што калі будуць скасаваныя і візавыя санкцыі, у гэтым будзе пэўная лёгіка – санкцыі ўводзіліся пасьля выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, умовы правядзеньня якіх ЗША палічылі кепскімі. Калі выбары 2008 году амэрыканцы палічаць прымальнымі ці хаця б лепшымі, чым яны былі 4 гады таму, то скасаваньне санкцый будзе выглядаць зразумелым.
Калі казаць на канцэптуальным узроўні, то палітыка санкцый з боку дэмакратычных краін адносна краін аўтарытарных увесь час сустракаецца з дылемай. Калі аўтарытарны рэжым ідзе на саступкі, то што трэба рабіць – яшчэ больш інтэнсыўна ўжываць “бізун”, працягваць ціск да поўнай перамогі, балазе рэжым прадэманстраваў, што саступкі магчымыя? Ці ўжываць “пернік”, рабіць крокі насустрач, калі такія крокі робіць непахісны апанэнт?
Тут варта прыгадаць, што пра пакрокавую стратэгію амэрыканская дыпляматыя таксама гаварыла шмат гадоў. Так што і ў гэтым рэчышчы магчымае рашэньне ЗША выглядае адказным, амэрыканцы абяцалі ўзаемныя крокі тады, калі Менск дэманстраваў непахіснасьць. Калі доўгачаканыя крокі зробленыя, прычым няважна, з прычыны ціску ці па якой іншай прычыне, амэрыканцы ізноў жа трымаюць слова.
Ну і нарэшце варта прыгадаць геапалітычны фон гэтага рашэньня. Я мяркую зусім невыпадковым, што амэрыканскае паведамленьне прагучала на наступны дзень пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка адказаў на прапанову Масквы прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі фактычнай адмовай, па меншай меры не адказаў згодай. Гэтае рашэньне Менску магчыма было больш важным чыньнікам для зьмены пазыцыі Вашынгтону, чым нават вызваленьне Аляксандра Казуліна".