Міліцыянты загадалі ўсім сабрацца ў круг і пачалі агляд намётаў.
Прадстаўнік барысаўскай міліцыі сказаў, што да іх паступіла тэлефанаваньне, што на гэтым месцы праходзіць збор “радыкальнай моладзі” і трэба прыняць меры.
Міліцыянты загадалі сабраць намёты і рэчы. Усіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Барысаўскую міліцыю. Студэнты сказалі, што пры гэтым міліцыянты лаяліся матам і пагражалі, некаторых білі.
Спачатку з пастарунку вызвалілі непаўналетніх удзельнікаў гульні, трох маладых людзей аштрафавалі за распальваньне вогнішча, нарыхтоўку дроваў і засьмечваньне тэрыторыі.
Міліцыянты ўсіх затрыманых зьнялі на відэа, узялі ў іх адбіткі пальцаў, аналіз сьліны. Пасьля гэтага міліцыянты прапанавалі маладым людзям адвезьці ўсіх на тое ж месца, адкуль іх забралі. Аднак моладзь адмовілася ад паслугаў міліцыянтаў.