А. Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Генадзя Нявыгласа 7 ліпеня, раскрытыкаваўшы іх за службовую некампэтэнтнасьць пасьля выбуху ў Менску 4 ліпеня.
Уладзімер Макей нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гарадзенскай вобласьці. Закончыў Інстытут замежных моваў, вучыўся ў аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі.
З 1980 да 1992 году служыў у войску, у вайсковай контрвыведцы, палкоўнік запасу. З 1993 году – у МЗС Беларусі. З 1996 па 1999 – прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, пазьней начальнік управы агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС. З 2000 – памочнік А.Лукашэнкі.
Вадзім Зайцаў нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласьці. Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню, акадэмію Фэдэральнай памежнай службы РФ, ваенную акадэмію Генэральнага штабу ўзброеных сілаў РФ. Генэрал-маёр.
Працаваў ва ўпраўленьні аховы дзяржаўнай мяжы камітэту памежных войскаў Беларусі, быў начальнікам Пінскага памежнага атраду, ад 2004 году займаў кіраўнічыя пасады ў Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі.
Да прызначэньня старшынём КДБ быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту – начальнікам галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня.
Некаторыя назіральнікі кажуць пра сувязь усіх траіх прызначэнцаў са старэйшым сынам Алякасандра Лукашэнкі, Віктарам Лукашэнкам, які займае пасаду памочніка прэзыдэнта ў Нацыянальнай бясьпецы і уваходзіць у Раду Бясьпекі.
У. Латыпаў: “Макей – чалавек жорсткі”
Урал Латыпаў працаваў з Уладзімерам Макеем у МЗС і прэзыдэнцкай адміністрацыі. Спадар Латыпаў згадвае, што Макей – прафэсійны дыплямат, які працаваў на складаным і цікавым эўрапейскім кірунку.
В. Сіліцкі: “Макей – гэта Латыпаў зь беларускімі каранямі”
А. Красуцкі: “Хочацца спадзявацца на пазытыўныя зьмены”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі мяркуе, што роля новых кіраўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі, апарату Рады Бясьпекі і КДБ вельмі важная, бо структуры, якія яны ўзначальваюць павінны рабіць аналіз, прагназаваць, даваць прапановы па выпрацоўцы рашэньняў.
М. Грыб: Лукашэнка прызначае паводле асабістага даверу
Гэнэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб зьвяртае ўвагу на тое, што новы дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Юры Жадобін – былы вайсковец, раней быў кіраўніком аховы А. Лукашэнкі.
Глядзіце, хто прыйшоў
Гэта ўжо збольшага постсавецкія, а не савецкія людзі. “Ленін і Сталін – сымбалі нашага народу”, Расея, як адзіны сьвет у акенцы, сацыялізм, як “сьветлая будучыня беларусаў і ўсяго чалавецтва” – гэта ўжо ня іхняе. У Лукашэнкі, пры ўсім яго цынізьме, ва ўсім гэтым ёсьць і доля шчырасьці, гэта частка ягонага жыцьця. А для іх – не.
«Прызначаны чалавек, які ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку»
В.Костка: " што прызначаны чалавек адносна малады, які раней ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку, уласьцівым для нядаўняга КДБ, што ў сваёй службе ён мог кантактаваць зь Віктарам Лукашэнкам, які таксама служыў памежнікам, — гэта ўсё дастаткова красамоўныя паказчыкі, якія абмінуць увагай немагчыма”.Тое,
А.Фядута: “Макей — гэта перамовы з Захадам”
"Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула, дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам — Уладзімер Макей."
П.Марцаў: “Улада рыхтуецца да выбараў-2011”
"Ідзе агульная тэндэнцыя на ратацыю і амаладжэньне кадраў. Шмат каго неабходна мяняць — хоць бы таму, што ў атачэньні кіраўніка дзяржавы зьявіўся Віктар Лукашэнка. Гэта малады дзяржаўны дзеяч, і, адпаведна, ён набірае сваю каманду. Юры Жадобін вядомы Віктару Лукашэнку яшчэ з часоў працы ў Службе бясьпекі прэзыдэнта, дзе ён займаўся аховай Віктара Лукашэнкі."
А.Кароль: «Лукашэнка хоча палепшыць свой імідж»
"Гэта супадае з агульнай тэндэнцыяй узмацненьня ўплыву групы тэхнакратаў у складзе ўрадавай групоўкі і пацьвярджае арыентацыю на пэўныя зьмены ў эканамічнай сфэры, пакуль што не палітычнай."
Адміністрацыяй Лукашэнкі будзе кіраваць кадравы дыплямат
М.Бацян: "Сур’ёзны, дасьведчаны дыплямат. Ня ведаю, які ён адміністратар, але як дыплямат, мяркую, што ён адзін зь лепшых у Беларусі”.