“Гэта яму будзе дапамагаць, ён чалавек з добрым кругаглядам. Ён ужо каля 10 гадоў працуе ў адміністрацыі, прычым на ключавой пасадзе першага памочніка прэзыдэнта. Таму я лічу, што гэта найбольш падрыхтаваны для гэтай працы чалавек. Апрача таго ў яго выключныя асабістыя якасьці, адказнасьць і сыстэмнасьць”.
Апрача іншага паводле спадара Латыпава, Макей чалавек дастаткова жорсткі:
“Гэта не значыць, што ён грубы, наадварот, ён тактоўны, але ён жорсткі ў выкананьні рашэньняў, які даводзіць да канца пачатую справу і рэлізуе рашэньне”.
Урал Латыпаў не лічыць, што мэта прызначэньня Макея вузкая –паляпшэньне адносін Беларусі з Захадам.
“Кіраўнік адміністрацыі – гэта пасада не для аднаго накірунку, на 360 градусаў, па ўсім азімуце на ім ляжыць адказнасьць і ва ўнутранай, і ў зьнешняй палітыцы, і ва ўсім астатнім. Ён вырашае унівэрсальныя задачы”.