“Але гэта вельмі розныя варыянты. Вазьміце Макея -- чалавек яўна інтэлектуальны, узроўню Латыпава, але з той розьніцай, што ён кшталтаваўся ў Беларусі, зь беларускімі каранямі”.
Паводле спадара Сіліцкага, Уладзімера Макея цяпер "выкінулі" ў публічную палітыку -- раней ён быў ценявым чыноўнікам, цяпер жа можа стаць візытнай картачкай дзяржавы, на яго будзе ўскладзеная місія мазгавога цэнтру і пасярэдніка. І Макей здольны ўплываць на прыняцьце рашэньняў. Паводле спадара Сіліцкага, менавіта пасьля дакладной Макея ўлады адпусьцілі з турмы Аляксандра Казуліна на пахаваньне жонкі.
Прызначэньне ж у КДБ чалавека з памежных войскаў пацьвярджае тэзу аб кадравым голадзе і нэгатыўных тэндэнцыях, калі не сказаць дэградацыі ў асноўнай беларускай спэцслужбе, мяркуе спадар Сяліцкі:
“Тое, што адбывалася пад час выбуху і як КДБ на гэта рэагаваў, значыць, што там ідуць незразумелыя працэсы. Пэўна, Лукашэнка настолькі не давярае гэтай спэцслужбе, што ледзьве не сьвядома яе гнабіць. А тое, што прызначылі Жадобіна на Раду бясьпекі значыць, што там будуць вучыць статуты і падцягваць страявую падрыхтоўку...”