Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча купляць газ па 140 даляраў


У праект бюджэту Беларусі на 2009 год закладзены кошт 140 даляраў за 1000 кубамэтраў газу.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў, які ў авальнай залі адказваў на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу:

“Наша прапанова ўжо перададзеная Газпрому. Але пакуль адказу на яе з Масквы няма”.

Віцэ-прэм'ер пракамэнтаваў таксама канфліктную сытуацыю, якая склалася паміж Газпромам і Белтрансгазам,

Сутнасьць канфлікту ў тым, што Міністэрства энэргетыкі Беларусі ўвяло дадатковы падатак памерам 19 працэнтаў ад прыбыткаў супольнага беларуска-расейскага прадпрыемства.

Расейскі бок лічыць, што гэта нярынкавая і незаконная мера.

А.Кабякоў паведаміў, што абмяркоўваў гэтую праблему 23 красавіка з Андрэем Нарышкіным – намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі.

Беларускі бок лічыць, што тут няма парушэньня заканадаўства.

Аргумэнтацыю беларускага і расейскага бакоў прадугледжана разгледзець у другой дэкадзе траўня, калі адбудзецца паседжаньне назіральнай рады Белтрансгазу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG