Пра гэта сёньня заявіў на відэканфэрэнцыі “Масква — Менск” намесьнік дзяржсакратара так званай саюзнай дзяржавы Васіль Хрол.
Ён таксама заўважыў, што ўвядзеньне расейскага мыта на нафту, якая паступае ў Беларусь, а таксама абмежаваньне на пастаўкі беларускага цукру ў Расею “ня ўпісваюцца ў пабудову саюзнай дзяржавы”.
Аднак дзяржсакратар Павал Барадзін і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, якія таксама ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, зьвярнулі ўвагу на тое, што абедзьве краіны ў сваіх эканамічных дачыненьнях павінны пераходзіць на рынкавыя прынцыпы.