Мясцовыя ўлады не дазволілі праводзіць мітынг, прымеркаваны да 90-х угодкаў БНР. Заяўкі падавалі тры актывісты, у ліку якіх быў і А.Масюк. Ён пазнаёміўся з паперай міліцыянтаў, але расьпісвацца ў ёй адмовіўся.
З гэтай жа мэтай міліцыянты наведалі іншых двух заяўнікаў мітынгу — Івана Шэгу і Івана Бедку. Першы зь іх адмовіўся расьпісвацца за міліцэйскае папярэджаньне, а другога міліцыянты не засьпелі дома.