Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заведзеная крымінальная справа аб вандалізме ў Курапатах


Міліцыя пакуль ня высьветліла, хто паламаў крыжы.


“Заведзеная крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 399 (злоснае хуліганства)” — паведамілі Інтэрфаксу ў РУУС Менскага раёну. — Асобы, якія зьдзейсьнілі дадзенае злачынства, пакуль ня выяўленыя. Вядзецца пошук. Апытаныя мясцовыя жыхары. Ёсьць некалькі вэрсіяў, якія адпрацоўваюцца”.

12 сакавіка невядомыя зламалі ў Курапацкім лесе 36 крыжоў.


Курапаты — лясны масіў на ўскрайку Менску. У 1937-1941 годзе бальшавікі расстралялі там ад 30 000 да 100 000 (паводле ацэнак некаторых дасьледчыкаў, да 250 000) чалавек, зазначае Вікіпэдыя. Штогод на Дзяды сотні людзей прыходзяць у Курапаты, каб памянуць тых, хто загінуў ад рукі бальшавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG