Назвы грыбоў перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. Таму гэтыя беларускія словы ўжываюць і расейскамоўныя беларусы. А беларускія дыялектныя назвы грыбоў — асобны паэтычны сьвет: у ім жывуць і травеньская красулька, і буцяновыя яйкі, і шчыранькі добрык. Але тэст пра найбольш пашыраныя назвы. Удачы!
Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
Многія людзі, нават далёкія ад мовазнаўчай навукі, жыва цікавяцца паходжаньнем словаў. Этымалёгія слова сапраўды бывае нечаканай, сьведчыць пра павароты лёсу народу, а часам і пра крэатыўнасьць майстроў слова.
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся многія самыя важныя падзеі і жылі самыя вядомыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу, адкажыце на пытаньні тэсту.
У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаем перамогу нашых войскаў над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай 8 верасьня 1514 году, ушаноўваем усіх герояў збройнае барацьбы за свабоду Беларусі, нагадваем беларускія вайсковыя традыцыі. Моўны ТЭСТ пра беларускае войска.
1 верасьня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў і пачынаецца новы навучальны год. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня?
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся важныя падзеі і жылі славутыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні, адкажыце на пытаньні тэсту.
У 1517 годзе Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. З таго часу адзначаем 6 жніўня як Дзень беларускага друку. А ці добра разумеем старабеларускую мову?
Віцебск — адзін з самых старых і найбольш гістарычна значных гарадоў Беларусі. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю і культуру Віцебску і Віцебшчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
У беларускай мове — у прыказках, дзіцячых забаўлянках, эмацыйных воклічах (асабліва праклёнах) — захаваліся сьляды старажытнага ўспрыманьня сьвету, зашыфраваныя імёны містычных пэрсанажаў і дахрысьціянскіх бостваў. Ці пазнаем іх?
Полацак — самы стары горад на тэрыторыі Беларусі і сталіца першай вядомай дзяржавы на землях сучаснай Беларусі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Полацку. Адкажыце на пытаньні тэсту.
Што вы памятаеце пра 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту.
А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.
Улюбёныя стравы беларусаў не заўсёды былі такія, як цяпер. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай кухні і харчовых звычак продкаў беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум?
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
Народныя загадкі – яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня й пачуцьця гумару нашых продкаў. Праверце, наколькі вы адчуваеце іх. Адгадайце 10 загадак.
20 траўня 1954 году — дзень, калі беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу. Гэты тэст прысьвечаны гісторыі і сучаснасьці Свабоды.
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў – з 1323-га да 1795 году. Паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага трэцяга тэсту пра Вільню.
Тэст на падсьвядомую моўную памяць. Праверце, ці ў вашай галаве гучаць вершы, якія калісьці завучвалі ў школе або чулі іх, пакладзеныя на музыку, — выберыце правільную рыфму. Гуглем не карыстацца! ;-)
Гісторыя Вільні такая складаная і багатая, што можна зрабіць не адзін і ня два тэсты і ўсё роўна не ахапіць яе ўсю. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага другога тэсту пра Вільню.
Дзень 1 траўня адзначаецца афіцыйна як сьвята працы і/або працоўных людзей у амаль 100 краінах сьвету. Праверце ў нашым невялікім тэсьце, колькі і што вы ведаеце пра гэтае сьвята.
Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але бывае, што яны маюць зусім розныя значэньні і ўводзяць у аблуду. А беларускамоўных часам блытаюць сугучныя расейскія словы. Ці ўмеем разьмяжоўваць розныя мовы?
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Паспрабуйце праверыць сябе і адказаць на некалькі пытаньняў нашага першага тэсту пра Вільню.
Мала ўмець правільна пісаць па-беларуску. Трэба правільна вымаўляць — і не памыляцца ў націску. Праверма сябе!
Увесь час існаваньня ВКЛ, на працягу пяці з паловай стагодзьдзяў (з ХIII да XVIII), прывілеяваным і кіроўным станам гэтай дзяржавы была шляхта. Гісторыкі называюць яе «палітычным народам» ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю шляхты, адказаўшы на пытаньні тэсту.
Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго адзначаюць двойчы — паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Да сьвята — нескладаны і пазнавальны тэст на велікодныя словы.
25 сакавіка 2024 году спаўняцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Гуканьне вясны — спрадвечная беларуская традыцыя. А акурат 17 сакавіка 1983 году Беларуская Майстроўня зладзіла першае масавае Гуканьне вясны ў цэнтры Менску — у Купалаўскім парку. То гукайма, каб нарэшце прыйшла сапраўдная вясна!
Рамесьніцкія цэхі былі важнай часткай грамадзтва, гаспадаркі і культуры старых беларускіх гарадоў. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю, традыцыі і рэаліі беларускіх рамесьніцкіх цэхаў. Адкажыце на пытаньні тэсту.
Менск упершыню згаданы ў летапісе 3 сакавіка 1067 году. Бітва на Нямізе — ня самая станоўчая нагода, але ад гэтага дня адлічваецца гісторыя сталіцы Беларусі. Моўны ТЭСТ — пра словы, назвы, імёны, зьвязаныя зь Менскам.
Ці добра вы ведаеце паходжаньне, зьмест і гісторыю Магдэбурскага права ў ВКЛ? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Гэтыя факты беларускае мовы і яе гісторыі ня надта вядомыя, але цікавыя. Праверым сваю абазнанасьць.
У 1661 годзе мяшчане Магілёва, які з 1654 году знаходзіўся ў складзе Маскоўскага царства, паўсталі супраць акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося ў часе вайны 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Масквой. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю тых векапомных падзеяў.
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак.
22 студзеня споўніўся 161 год ад пачатку паўстаньня, якое ў Польшчы называюць Студзеньскім, а ў Беларусі паўстаньнем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ці добра вы ведаеце храналёгію і даты гэтага паўстаньня? Праверце сябе.
Усё, што чалавек робіць рукамі, мае беларускія назвы. Ці ведаеце іх? Праверце сябе.
Ужо тысячу гадоў на беларускіх землях умеюць мураваць. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
У народных загадках — пачуцьцё прыгажосьці навакольнага сьвету, мудрасьць і досьвед нашых продкаў. Ці мы перанялі гэтыя якасьці? Праверма сябе.
Ядзерная зброя ў Беларусі, тэмпэратурныя рэкорды і новы музэй у Заслаўі. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце 2023 год.
Як беларусы раней адзначалі Каляды, што елі, што пілі, якія песьні сьпявалі, як бавілі калядны час? Ці добра вы ведаеце народныя калядныя традыцыі? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Гучны гармонік, пахучы валяр’ян, аптэчная гліцэрына... Вас дзівяць такія словазлучэньні? Тады гэты тэст для вас!
10 сьнежня 1520 году Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантаў ад Каталіцкай царквы і стварэньне пратэстанцкіх цэркваў. Ці добра вы ведаеце гісторыю рэфармацыі ў Беларусі? Праверце сябе.
Ці трымаем у сваёй апэратыўнай памяці самыя звычайныя, штодня патрэбныя беларускія словы? Праверым сябе! А для інтрыгі ў тэсьце ёсьць і парачка словаў радзейшых, але сакавітых.
Калі беларускія гісторыкі сьцьвярджаюць, што Беларусь заўсёды была часткай Эўропы і эўрапейскай цывілізацыі, то і мэдыцына на беларускіх землях не павінна быць выключэньнем. Так і было ў сапраўднасьці. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю і дасягненьні беларускай мэдыцыны.
Халодная і вільготная восень — самы час для гарачых напояў. Ці паразумеемся ў кавярні па-беларуску?
12 лістапада 2023 году спаўняецца 400 гадоў з дня забойства ў Віцебску праваслаўнымі мяшчанамі полацкага ўніяцкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча. Нагода праверыць сябе — што вы ведаеце пра гісторыю грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі, да якой належаў Язафат Кунцэвіч. Адкажыце на пытаньні тэсту.
Загрузіць яшчэ