Мікіта Моніч — музэйны стэндапэр, улюбёны дзецьмі экскурсавод і малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю. Свабода трапіла на экскурсію да Мікіты, а пасьля распытала, што так і што ня так зь беларускімі музэямі.
2 сакавіка беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч стаў пераможцам міжнароднага конкурсу фатаграфіяў This is Gender (Гэта гендэр). Перамог ягоны фатаздымак з сэрыі «Традыцыйныя інтэрʼеры». Апошнія два гады Андрэй Лянкевіч езьдзіць па вёсках у пошуках таго, што яшчэ захавалася.
Зьбіцьцё СОБРам у лесе пад Берасьцем. Гвалтоўнае затрыманьне ў тралейбусе падчас акцыі супраць «дэкрэту аб дармаедах». Часта чуваць пра жорсткія прысуды анархістам. Але яны дагэтуль — самы ананімны і закрыты беларускі рух.
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі паглядзеў фільм дома ў рэжысэра стужкі Ўладзімера Янкоўскага. Кажа, «няма такога, што вось мы былі пад Расеяй і гэта было добра, ёсьць крытычны погляд на той час, але не сказаць, каб жорсткі».
Дзень роднай мовы ва ўсім сьвеце адзначаюць 21 лютага. Назьбіралі цікавых падзеяў у пятніцу і суботу, зьвязаныз зь беларускай мовай і культурай.
Алена Агарэлышава ўжо больш за 10 год тлумачыць людзям, што такое гендэр і як гендэрная тэорыя дапамагае ў звычайным жыцьці. Тлумачыць ня толькі студэнтам лібэральнага каледжу ECLAB, але і міліцыянтам, настаўнікам і сацыяльным работнікам.
Чаму Менская кніжная выстава — гэта боль, сучасная беларуская літаратура — гэта клясна, а пісьменьнікі не дармаеды? Шчыра пагутарылі пра літаратуру з Настай Карнацкай, аўтаркай Telegram-каналу «БелЛіт», які мае амаль 2500 падпісантаў.
Дзяцей з поўначы Расеі адправілі на мора, а па вяртаньні пачалася чарада самагубстваў. Гэта сюжэт новага раману Сашы Філіпенкі «Вяртаньне ў Астрог». У вялікай размове са Свабодай аўтар разважае пра наступствы дабрыні і як выратаваць пасланьне будучым пакаленьням, якое мы залілі дзярмом.
Летась Іна Кулей вярнулася ў Берасьце і разам з тым да сваёй першай прафэсіі — дэфэктоляг-лягапэд. Займаецца зь беларускамоўнымі дзецьмі. Пачытайце, як вядомая грамадзкая дзяячка і паплечніца палітычнага лідэра крута памяняла сваё жыцьцё.
У Менску прэзэнтавалі аналітычны зборнік з амбітнай назвай — «Гісторыя беларускай фатаграфіі». Але адразу пасьля прэзэнтацыі вакол кнігі разгарэўся скандал з аўтарскім правам — цяпер зборнікі просяць вярнуць. Даведаліся прычыны скандалу і чым усё ж адметная «Гісторыя».
«Натхняю не зважаць на ўзрост» — так падпісаны Instagram 70-гадовай мадэлі і доктаркі Вольгі Шатыкі. У акаўнце Вольгі 14,2 тысячы падпісантаў, падборкі сторыз з тэлешоў, фота сэсій і модных паказаў зь яе ўдзелам. У сьнежні Вольга была сьпікеркай менскага TEDx. Спыталі ў Вольгі, як усё гэта магчыма.
Жарты пра дзіцячыя траўмы, месячныя, мастурбацыю і крыху пра мужчын на першым беларускім жаночым стэндапе сабралі ў Менску поўную залю.
Хлопцы ствараюць мабільную аплікацыю MOVA — слоўнік сучаснай і «слэнгавай» беларускай мовы. Ім можна дапамагчы.
Свабода пагутарыла з аўтарам BML, музычным экспэртам і заснавальнікам праекту Tuzin. fm Сяргеем Будкіным.
28 сьнежня ініцыятыва «Маршыруй, дзетка!» правяла дазволены пікет у падтрымку прыняцьця закону супраць хатняга гвалту. У парку Дружбы народаў сабраліся каля дваццаці ўдзельнікаў з плякатамі.
Берасьцейка Юлія Максімчык атрымала прэмію Women in IT Excellence Award як найлепшая распрацоўніца 2019 году. 27 лістапада ў Лёндане яна паўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджаньня.
Мастака Аляксея Кузьміча не асудзілі за аголеную акцыю, бо, паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, тэрмін прыцягненьня да адказнасьці складае два месяцы з моманту адмовы ў завядзеньні крымінальнай справы.
Ягоны прадзед быў ваеннапалонным і адбудоўваў Менск пасьля вайны. А ўнук апавядае на ўвесь сьвет, якая Беларусь клясная краіна. Пачытайце інтэрвію з новым дырэктарам нямецкага фонду Якабам Вёленштайнам. Дарэчы, ён яшчэ і рэпэр.
Расейскі гісторык Андрэй Зубаў расказваў пра веру і рэлігію ў сучаснасьці.
Свабода трапіла на рэпэтыцыю, каб пабачыць, як ствараецца магія інклюзіўнага спэктаклю.
Загрузіць яшчэ