Рэзка тоўстага жалеза і стварэньне фігурак з вадкіх палімэраў — далёка ня поўны сьпіс магчымасьцяў тэхналягічнай прасторы MakeIT.сenter у Менску. Яе кіраўнічы дырэктар Глеб Пагарэлаў упэўнены: у людзей павінна быць больш захапленьняў, а ў Беларусі можа зьявіцца больш усясьветна вядомых стартапаў.
Працаваць па восем гадзін ужо неактуальна, а сучасная кар’ера ўключае ў сябе як прафэсійны рост, так і падзеньні.
Лыжкі, якая чапляюцца на руку, дошкі для перасадкі ды іншыя прылады для хворых, старых ды людзей з інваліднасьцю зьбіраецца вырабляць у Менску стартап OnWheels. Хлопцы перамаглі ў конкурсе сацыяльных праектаў і выйгралі 10 тысяч рублёў.
Праваабаронцы, юрысты і спэцыялісты ў інфармацыйных тэхналёгіях тлумачаць, ці можа інтэрнэт «падслухаць» вашы прыватныя размовы і якую інфармацыю пра сябе раскрываць ня варта.
Беларускія стартапы не заўжды мусяць шукаць грошы за мяжой. Падтрымкай маладых і амбітных праектаў цяпер займаецца беларуская асацыяцыя Angels Band, якая аб’ядноўвае ўжо амаль 60 бізнэсоўцаў. Хто гэта такія і ў што яны ўкладаюць свае грошы, Свабодзе расказаў сузаснавальнік арганізацыі Кірыл Голуб.
Дырэктар кампаніі Rewatt калісьці прыехаў у Менск экспромтам, але закахаўся і застаўся тут жыць. Ён уклаў грошы ў стартап і плянуе да 2025 году заняць 14% рынку зарадных станцый для электрамабіляў у Эўразьвязе.
Магчыма, у недалёкай будучыні нават звычайны мабільны тэлефон зможа зрабіць экспрэс-дыягностыку для свайго ўладальніка. Прынамсі, так мяркуе стваральнік беларускага стартапа Deepdee Яраслаў Ліхачэўскі.
Дзякуючы дэкрэту № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» Беларусь стала адной зь першых краін, дзе дазволілі бухгальтарскі ўлік віртуальных валют. Што зьмянілася амаль праз год пасьля падпісаньня дакумэнту і праз паўгода ад яго ўступленьня ў сілу?
Ён захварэў на бортніцтва каля дзясятка год таму. Цяпер лазіць на 11-мэтровую вышыню даглядаць калоды, якія важаць пад 100 кіляграмаў.
Як у фантастычных кнігах: стартап зь Менску стварыў роба-руку
Сэрвіс для мабільнай аплаты праз мэсэнджэры Tap2Pay запрацаваў на пачатку 2017 году і ўжо дзейнічае ў 56 краінах сьвету. Гісторыя беларускага айцішніка, які хоча зьмяніць сьвет, — у інтэрвію Свабодзе.
Прадказальнае рэгуляваньне пры недастатковай інфраструктуры — галоўная адметнасьць легалізацыі крыптавалютаў у Беларусі.
Беларуская ІТ-індустрыя разьвіваецца гэтак імкліва, што мясцовыя кузьні кадраў папросту не пасьпяваюць забясьпечыць патрэбы працоўнага рынку. Таму вакантныя пазыцыі ў беларускіх кампаніях усё часьцей займаюць замежнікі. Найчасьцей — расейцы.
Прылада для стварэньня самай папулярнай віртуальнай валюты — біткойнаў — акупляецца за 6–8 месяцаў, а майнінг альтэрнатыўных крыптавалютаў можа быць яшчэ больш прыбытковым.
У Крэмніевай даліне месьціцца штаб-кватэра створанага беларусамі стартапа FriendlyData, які спрашчае працу з базамі дадзеных для нетэхнічных спэцыялістаў.